Уладзімер Тугай

беларускі гісторык

Уладзі́мер Васі́левіч Туга́й (7 траўня 1951, Нароўля, Палеская вобласьць БССР — 13 кастрычніка 2024) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Уладзімер Тугай
Дата нараджэньня 7 траўня 1951(1951-05-07)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 кастрычніка 2024(2024-10-13)[3][2] (73 гады)
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Тугай (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1976 року скончыў гістарычны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя Горкага. Пасьля навучаўся ў асьпірантуры (1978—1981).

У 1982 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Рост творчай і працоўнай актыўнасьці працаўнікоў саўгасаў БССР (1966—1975 гг.)» (навуковы кіраўнік — прафэсар Віталь Фамін(d)). У 2003 року абараніў доктарскую дысэртацыю «Латыскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцьці Беларусі (XIX — першая палова XX ст.)». Дацэнт (1988). Прафэсар (2004).

У 1969—1971 роках служыў у Савецкай Арміі. Сакратар камітэту камсамолу (1976—1982), намесьнік дэкана гістарычнага факультэту (1982—1988), сакратар парткаму (1988—1991) МДПІ імя Горкага. Дэкан (1991—2005), загадчык катэдры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2005—2015) гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. З 2016 року — загадчык цэнтру ўсеагульнай гісторыі і міжнародных стасункаў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. У 2020 року адмовіўся працягваць свой кантракт на знак салідарнасьці з калегамі, звольненымі пасьля выступу супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і зьбіцьця пратэстоўцаў.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасьцяў — латышоў(d), летувісаў, палякаў, немцаў.

Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песьні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом)

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны мэдалямі «За працоўную адзнаку», «Францішка Скарыны», знакам «Выдатнік народнай асьветы», ганаровымі граматамі Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, ганаровымі граматамі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994;
  • Сусветная гісторыя XIX—XX стст.: Вучэб. дапам. для 11-га кл. — Мн., 1996 (у сааўт.);
  • Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998;
  • Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1;
  • Всемирная история новейшего времени: Учеб. пособ. для 9-го кл. — Мн., 1998 (в соавт.);
  • Латышы на Беларусі. — Мн., 1999;
  • Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст) — Мн., 2001;
  • Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.) — Мн., 2002.
  • Латышскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Беларусі. — Мн., 2003;
  • Сусветная гісторыя навейшага часу: Вучэб. дапам. для 9-га кл. — Мн., 2003 (у сааўт.);
  • Всемирная история новейшего времени (1945—2002 гг.): Эксперимент. учеб. для 10-го кл. — Мн., 2003 (в соавт.);
  • Сусветная гісторыя навейшага часу 1945—2005 гг.: Учеб. для 10-га кл. — Мн., 2006 (у сааўт.);
  • Древние германцы: Средние века: Учеб. пособ. для вузов. — Мн., 2006;
  • Чырвоны Мазыранін — Мінск: Бел. навука, 2022.
  1. ^ Тугай Уладзімір Васільевіч // Беларусь у асобах і падзеях (белар.)Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  2. ^ а б Памёр гісторык Уладзімір Тугай // Наша Ніва (белар.) — 2024. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  3. ^ Памёр гісторык Уладзімір Тугай

Літаратура

рэдагаваць