Уладзімер Сянько
Уладзімер Лявонавіч Сянько (нар. 5 жніўня 1946 году ў Вішкавічах, цяпер Віцебская вобласьць) — беларускі палітык і дыплямат.
Уладзімер Сянько лац. Uładzimier Siańko | |
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
28 ліпеня 1994 — 13 студзеня 1997 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг |
Папярэднік: | Пятро Краўчанка |
Наступнік: | Іван Антановіч |
Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы | |
3 чэрвеня 1992 — 25 сакавіка 1994 | |
Наступнік: | Георгій Таразевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 жніўня 1946[1] (78 гадоў) Вішкавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
У 1973 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін[2]. З 1991 году да 15 ліпеня 1992 году быў намесьнікам Міністра замежных справаў[3]. 3 чэрвеня 1992 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Польшчы[4], адстаўлены 25 сакавіка 1994 году й адначасова прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі[5]. 8 чэрвеня 1994 году стаў таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя і Даніі па сумяшчальніцтве[6].
З 28 ліпеня 1994 году да 13 студзеня 1997 году быў Міністрам замежных справаў[7][8]. 17 лютага 1997 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Францыі, Гішпаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА па сумяшчальніцтве[9]. На гэтых пасадах быў да 7 красавіка 2004 году, калі быў прызначаны амбасадарам у Бэльгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Эўрапейскіх супольнасьцяў і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[10]. 4 лютага 2011 году быў адстаўлены з ўсіх гэтых пасадаў[11].
З 2012 па 2016 гады — сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы[12].
3 красавіка 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[13], 28 верасьня 2016 году — мэдалём «За працоўныя заслугі»[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 230. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.380.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 июля 1992 г. №432 «Об освобождении В. Л. Сенько от обязанностей заместителя Министра иностранных дел» (рас.)
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. №1701-XII «О назначении Сенько В. Л. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 25 марта 1994 г. №2889-XII «Об освобождении Сенько В. Л. от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Польша и назначении его Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии» (рас.)
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 8 июня 1994 г. №3081-XII «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии Сенько В. Л. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Ирландии и Королевстве Дания по совместительству» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 июля 1994 г. №8 «О назначении Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. №31 «Об освобождении В. Л. Сенько от должности Министра иностранных дел Республики Беларусь Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 февраля 1997 г. №154 «О назначении В. Л. Сенько Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при ЮНЕСКО, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Испании и Португалии по совместительству» (рас.)
- ^ Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 7 апреля принял ряд кадровых решений. (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 52 «Об освобождении от должности В. Л. Сенько» (рас.)
- ^ Народная Воля «Сянько вяртаецца» (рас.) Архівавана 30 снежня 2012.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. №447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» Архівавана 4 сакавіка 2021.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сенько Владимир, slounik.org (рас.)
- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)