Уладзімер Парфянок
Уладзíмер Парфянóк (1958, Астрына, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР — 14 студзеня 2024, Менск, Беларусь) — беларускі фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980-х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova[1].
Уладзімер Парфянок лац. Uładzimier Parfianok | |
Імя пры нараджэньні | Уладзімер Парфянок |
---|---|
Дата нараджэньня | 1958 |
Месца нараджэньня | Астрына, Гарадзенская вобласьць |
Дата сьмерці | 2024 |
Месца сьмерці | Менск |
Адукацыя | БДУ |
Месца вучобы | |
Занятак | Фотамастак, куратар |
Сябра ў | Беларускі саюз дызайнэраў[d] |
Сайт | parfianok.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся ў БДУ.
Фатаграфіі навучаўся ў студыі Валерыя Лабко. Удзельнічаў у шматлікіх выставачных праектах у Беларусі і за мяжой. Стваральнік і куратар праектаў галерэі "NOVA". У фатаграфіі – прыхільнік аналягавых тэхналёгіяў і ручнога друку[2].
Заснавальнік і рэдактар беларускага фатаграфічнага вэб-альманаху Photoscope.by[3].
Памёр 14 студзеня 2024 году ў Менску[4].
Выставы
рэдагаваць• Lucida momenta. Галерэя «Fotografisk Galleri». Капэнгаген (Данія), 1995
• Lucida momenta. Галерэя «Foto Medium Art». Уроцлаў (Польшча), 1995
• Lucida momenta. Мастацкая галерэя «Klodzki Osrodek Kultury». Клодзька (Польшча), 1996
• Lucida momenta. Дзяржаўны мастацкі музэй. Віцебск (Беларусь), 1997
• Vladimir Parfenok. Photography. У рамках «Backlight» — пятага Міжнароднага фатаграфічнага трыенале. Цэнтар фатаграфіі «Nykyaika». Тампэрэ (Фінляндыя), 1999
• Няпэўныя факты з месца падзеяў. «M-галерэя» Інстытуту імя Гётэ. Менск, 2002.
Публікацыі
рэдагаваць• T.Eskola & H. Eerikainen. Toisinnakiat, SN-Kirjiat Publishing. Хэльсынкі (Фінляндыя). 1988. ISSN 951-615-707-6
• Eroosio/Erosion. 1980-luvun kasitteelista kuvataidetta ja valokuva Neuvostoliitosta, Kimmo Sarje, Amos Anderson Publishing. Хэльсынкі (Фінляндыя). 1990
• Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR, Walker, Ursitti & McGinniss, Stewart, Tabori & Chang. 1991. Нью-Ёрк (ЗША). ISSN 1-55670-199-3
• The Best of Graphys. Photo, part II, One Page Publishing. Швайцарыя. ISBN 981-00-4769-X
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Валерий Лобко, Портфолио Владимира Парфенка, 1993, https://web.archive.org/web/20081026204214/http://parfianok.iatp.by/publications-01.html
- ^ Тацяна Арцімовіч, Інтэрвію з Уладзімерам Парфянком, "Уладзімір Парфянок: Жыцьцё з фатаграфіяй", pARTisan #24’2013, https://partisanmag.by/?p=9281(недаступная спасылка)
- ^ ТВОРЧАЯ ФАТАГРАФІЯ Ў БЕЛАРУСІ НА СТЫКУ XX І XXI СТАГОДДЗЯЎ: ІДЭІ, ПАДЗЕІ, ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ, Лятучы ўнівэрсытэт, https://web.archive.org/web/20240115104952/https://dp.fly-uni.org/tvorchaya-fatagrafiya-%D1%9E-belarusi-na-styku-xx-i-xxi-stagoddzya%D1%9E-idei-padzei-dzeyuchyya-asoby/
- ^ Памёр фатограф Уладзімер Парфянок, Радыё Свабода, 15 студзеня 2024, https://www.svaboda.org/a/32774581.html