Уладзімер Каранік

беларускі дзяржаўны дзяяч, лекар


Уладзі́мер Сьцяпа́навіч Кара́нік (нар. 1973, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, лекар-анколяг.

Уладзімер Каранік
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму
22 жніўня 2020 — 3 сакавіка 2025
Папярэднік Уладзімер Краўцоў
Наступнік Юры Караеў
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
11 ліпеня 2018 — 22 жніўня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар
Папярэднік Валеры Малашка
Наступнік Зьміцер Піневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1973 (52 гады)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Горадня, БССР
АдукацыяГарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1996 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут. Кандыдат мэдычных навук (2006).

З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава (раней — Навукова-дасьледчы інстытут анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава). Быў доктарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзяленьня таракальнай анкапаталёгіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 году займаў пасаду галоўнага ўрача Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэру.

11 чэрвеня 2019 году прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2]. 22 жніўня пераведзены на пасаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

22 жніўня 2020 году прызначаны старшынём Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту[3].

3 сакавіка 2025 году Уладзімер Каранік быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі па сацыяльных пытаньнях[4].

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[5], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[6], 22 сакавіка — Швайцарыя[7]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8]. У жніўні 2023 года да санкцый супраць Караніка далучылася Канада[9].

  1. ^ https://minsknews.by/ministrom-zdravoohraneniya-stal-vladimir-karanik-chem-on-izvesten/
  2. ^ Назначен новый министр здравоохранения (рас.) Intex-press Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  3. ^ Лукашенко принял решение назначить Караника губернатором Гродненской области, областные депутаты поддержали // БелТА, 22 жніўня 2020.  (рас.)
  4. ^ Караник стал вице-премьером. Будет курировать социальный блок (рас.) Reform.news(be)
  5. ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё «Свабода» (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
  6. ^ США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (рас.). Meduza (2021-02-19). Праверана 2021-09-09 г.
  7. ^ Searching for subjects of sanctions
  8. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
  9. ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць