Уладзімер Кандраценя
Уладзі́мер Ігна́тавіч Кандраце́ня (сакавік 1917, в. Смалічы, Капыльскі раён — 23 лютага 1943, Слуцак) — беларускі пісьменьнік.
Уладзімер Кандраценя | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | сакавік 1917 |
Памёр | 23 лютага 1943 (25 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1935 г. скончыў рабфак у Бабруйску, у 1939 г. — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне Менскага пэдагагічнага інстытуту. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1938 году.
Накіраваны настаўнікам у Чырвонаслабадзкую сярэднюю школу, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Заходняй Беларусі, быў супрацоўнікам армейскай газэты. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайсковая частка трапіла ў акружэньне, і ён апынуўся ў палоне. Уцёк зь лягеру і вярнуўся дадому. Паводле некаторых зьвестак, на прапанову камандаваньня партызанскага аддзелу ўладкаваўся настаўнікам у Чырвонаслабадзкую школу.
У верасьні 1942 году перабраўся ў Слуцак, працаваў дворнікам у сірочым прытулку, дзе стварыў падпольную групу, якая ў сьнежні 1942 году была выкрытая немцамі.
Расстраляны немцамі 23 лютага 1943 г. у Слуцку, пахаваны ў вёсцы Смалічы.
Творчасьць
рэдагавацьУ 1932 годзе мазырская газэта «Палеская праўда» зьмясьціла апавяданьне «Спаганяюць падаткі». Выступаў на старонках часопісаў «Полымя рэвалюцыі», «Полымя», «Штэрн». Асобным выданьнем выйшла кніга апавяданьняў «Любоў» (1938, 1939).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3