Украіна на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004

На конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004 Украіну прадставіла сьпявачка Руслана з кампазыцыяй «Wild Dances», зь якой у паўфінале конкурсу заняла 2 месца з 256 баламі, а ў фінале заняла першае месца з 280 баламі і выйграла конкурс песьні Эўрабачаньне-2004. Гэта была першая перамога Ўкраіны на гэтым конкурсе.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2004
Краіна Украіна
Нацыянальны адбор
Абраны артыст Руслана
Абраная песьня Wild Dances
Мова песьні ангельская, украінская
Кампазытар Руслана
Паэт Руслана, Аляксандар Ксенафонтаў, Джэмі Махер, Фэйнэй, Шэрэна Дугані
Вынікі
Вынік у паўфінале 2 месца, 256 ачкоў
Вынік у фінале 1 месца, 280 ачкоў
Іншыя ўдзелы
2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012 · 2013 · 2014

Нацыянальны адбор

рэдагаваць

Ва Ўкраіне праводзіўся ўнутраны адбор. Была абрана песьня «Wild Dances», музыку да якой напісала сама Руслана, а словы напісала група паэтаў (Аляксандар Ксенафонтаў, Джэмі Махер, Фэйнэй, Шэрэна Дугані) пры ўдзеле Русланы. Выканаўца абяцаў узяць на сябе выдаткі (бо ў Русланы да таго часу быў свой рэклямны бізнэс)[1]. Кандыдатам ад Украіны на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004 была таксама Ані Лорак, але яна прадставіла сваю краіну толькі ў 2008 годзе[1].

Выканаўца

рэдагаваць

Раньняя творчасьць Русланы вытрымана ў рамантычным стылі. Прынцэса Вясны, як яе тады звалі, з далікатным голасам, сьпявала песьні пра каханьне, вясну, пачуцьці, радасьць, сьвет сноў, сьвяты. Баляда «Світанок» («Сьвітанак») прызнана найлепшай песьняй у 1998 годзе ва Ўкраіне. Руслана часта ўдзельнічала ў калядных музычных праектах.

У альбоме «Дзікія танцы» 2003 году на рамантычныя мэлодыі і тэксты моцна паўплывалі гуцульскія матывы. Яны навеяныя ўражаньнямі Русланы ад вандраваньня ў горы да гуцульскіх жыхароў і знаёмствам зь іх звычкамі. Уся прыгажосьць гэтага праекту адлюстравана ў кліпе на песьню «Ведаю я».

Галасаваньне

рэдагаваць
Галасы за ўкраінскі выканаўцу
Адзнака Краіны
12 Турэччына, Польшча, Расея, Латвія, Летува, Ісьляндыя, Ізраіль, Эстонія
10 Андора, Беларусь, Сэрбія і Чарнагорыя, Партугалія, Швэцыя
8 Кіпр, Гішпанія, Фінляндыя, Харватыя, Македонія, Мальта, Славенія
7 Грэцыя, Нідэрлянды, Нарвэгія
6 Босьнія і Герцагавіна, Нямеччына, Румынія
5 Альбанія, Бэльгія, Данія, Вялікабрытанія
4 Аўстрыя
3 -
2 -
1 -
Галасы ўкраінскіх тэлегледачоў
Адзнака Краіна
12 Сэрбія і Чарнагорыя
10 Расея
8 Кіпр
7 Харватыя
4 Турэччына
3 Польшча
2 Швэцыя
1 Мальта

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць