Уздрыгалавічы
вёска ў Крывіцкім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
Уздры́галавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Уздрыгалавічы | |
трансьліт. Uzdryhalavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Крывіцкі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222376 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′21″ пн. ш. 27°18′1″ у. д. / 54.68917° пн. ш. 27.30028° у. д.Каардынаты: 54°41′21″ пн. ш. 27°18′1″ у. д. / 54.68917° пн. ш. 27.30028° у. д. |
± Уздрыгалавічы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — існавалі 2 вёскі Ўдрыгаловічы ў складзе Крывіцкай воласьці[2] Вялейскага павету Віленскай губэрні. Адна зь іх налічвала 9 двароў і 59 жыхароў, другая — 7 двароў і 50 жыхароў.
- 1904 год — 2 вёскі Здрыгаловічы. Налічвалі 121 і 101 жыхара адпаведна.
- 1908 год — насельніцтва двох вёсак складала 17 двароў і 154 жыхароў ды 16 двароў і 108 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 44 двары і 276 жыхароў.
- 1931 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 247 жыхароў, 44 двары[3].
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Пузыроўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас імя Вышынскага.
- З 28 чэрвеня 1958 году вёска знаходзіцца ў Крывіцкім пасялковым савеце.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1979 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Беларусь» з цэнтрам у вёсцы Пруднікі (былая назва — калгас імя Жданава).
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 25 жыхароў
- 1999 год — 55 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 32 двары, 68 жыхароў
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 328
- ^ У кнізе Памяць: Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Мядзельскага раёну. Менск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9 назва воласьці пададзеная як Княгінінская, але імаверна гэта памылка друку.
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.