Тээму Сэлянэ
Тэему Ільмары Сэлянэ (па-фінску: Teemu Ilmari Selänne, [ˈteːmu ˈilmɑri ˈselænːe]; нарадзіўся 3 ліпеня 1970 году) — фінскі хакейны скрайні нападнік. Падчас выступаў за фінскі клюб «Ёкерыт» быў абраны клюбам НХЛ «Вініпэг Джэтс» у першым коле драфту 1988 року пад 10-м нумарам. Скончыўшы сэзон 1991—1992 у чэмпіянаце Фінляндыі, Тэему Сэлянэ перайшоў у НХЛ і ў першым сваім сэзоне закінуў 76 галоў, што і дагэтуль застаецца рэкордам лігі для дэбютанта. За гэтае дасягненьне ён быў узнагароджаны памятным трафэем Колдэра. Сэлянэ — адзін з найбольш эфэктыўных гульцоў у гісторыі НХЛ: за кар’еру ён закінуў каля 700 шайбаў і набраў болей за 1400 пунктаў, тройчы забіваў болей за 50 шайбаў за сэзон і чатыры разы ўзначальваў сьпіс гульцоў, што набралі болей за 100 пунктаў за сэзон. Ён гуляў у 10 матчах усіх зорак, чатыры разы трапляў у каманду зорак НХЛ; у сэзоне 1998—1999 рокаў атрымаў трафэй Марыса Рышара як найлепшы бамбардыр лігі; у сэзоне 2005—2006 рокаў атрымаў мэмарыяльны трафэй Біла Мастэртана за заўзятасьць і адданасьць гульні. У фінале Кубку Стэнлі 2007 году гуляў у складзе «Анагайм Дакс».
Тэему Сэлянэ | ||
---|---|---|
Рост | 183 см | |
Вага | 89 кг | |
Пазыцыя | правы скрайні | |
Кідок/Ловы | правы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1970 (54 гады) | |
Месца нараджэньня | Хэльсынкі, Фінляндыя | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Фінляндыя | |
Драфт НХЛ | 10, 1988 Вініпэг Джэтс | |
Гульнявая кар’ера | 1987—2014 |
На міжнароднай арэне Тэему Сэляне ў складзе зборнай Фінляндыі ўдзельнічаў у пяці чэмпіянатах сьвету, трох кубках Канады/сьвету і шасьці Алімпіядах; на гэтых турнірах станавіўся са зборнай срэбным і бронзавым мэдалістам чэмпіянатаў сьвету, срэбным і тройчы бронзавым прызэрам Алімпійскіх гульняў.
- ^ а б Ilta-sanomat (фін.) — Helsinki, Suomi: Sanoma Media Finland, 2024. — ISSN 0355-2055; 1798-9760