Тээму Пукі
Тээму Пукі (па-фінску: Teemu Pukki; нарадзіўся 29 сакавіка 1990 году, Котка, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, нападнік клюбу МЛС «Мінэсота Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.
Тээму Пукі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1990[1][2][3] (34 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Мінэсота Юнайтэд | |
Нумар | 22 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2010 2010—2011 2011—2013 2013—2015 2014—2015 2015—2018 2018—2023 2023— |
КооТээПээ Сэвільля ХІК Шальке-04 Сэлтык → Брэнбю (арэнда) Брэнбю Норыдж Сіці Мінэсота Юнайтэд |
29 (3) 1 (0) 24 (13) 37 (8) 27 (7) 27 (9) 103 (46) 198 (87) 35 (10) |
Зборныя | ||
2009— | Фінляндыя | 123 (42) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў гуляць у футбол у клюбе з роднага гораду «КооТээПээ». У хуткім часе зацікавіў сэлекцыянэраў гішпанскага клюбу «Сэвільля», у фарм-клюбе якога правёў некалькі сэзонаў, але ня здолеў зачапіцца за склад асноўнай каманды. У 2010 годзе вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за клюб ХІК.
У 2011 годзе ў рамках Лігі Эўропы ХІК праводзіў матчы супраць нямецкага «Шальке-04», у якіх Тээму здолеў забіць тройчы, але гэта не дапамагло фінскаму клюбу прайсьці далей у групавы раўнд. Добрая гульня гульца ў двух матчах зацікавіла нямецкі клюб і 31 жніўня Пукі падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам з Гельзэнкірхэну[4].
31 жніўня 2013 году перайшоў у склад шатляндзкага «Сэлтыку». Сума трансфэру не была афіцыйна прадстаўлена.
Міжнародная
рэдагавацьПукі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Фінляндыі 4 лютага 2009 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Японіі ў таварыскім матчы[5].
Дасягненьні
рэдагавацьХІК:
- Чэмпіён Фінляндыі: 2010, 2011
- Уладальнік Кубак Фінляндыі: 2011
«Сэлтык»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2014
«Брэнбю»:
- Уладальнік Кубак Даніі: 2018
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Teemu Pukki // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д Musto I. Rikkooko jalkapalloilija Teemu Pukki seuransa maaliennätyksen Englannissa? – Isyys tuo iloa tähtihyökkääjän elämään kentän ulkopuolella (фін.) // Seura — Helsinki: Otavamedia, 2019. — ISSN 0358-8017
- ^ а б в Teemu Pukki // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Pukki Schalkeen kolmen vuoden pestillä». yle.fi.
- ^ «Football: Japan thrash Finland 5-1 in international friendly». channelnewsasia.com.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Шальке 04»
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на soccerway.com
- Профіль на ESPN
- Профіль на transfermarkt.co.uk