Крус Асуль Мэхіка

«Крус Асуль» (па-гішпанску: Cruz Azul) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Мэхіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Быў заснаваны ў 1927 годзе і першапачаткова месьціўся ў штаце Ідальга. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Эстадыё Асуль», куды каманда зьехала ў 1996 годзе пасьля таго, як шмат гадоў праводзіла матчы на стыдёне «Ацтэка». «Крус Асуль» зьяўляецца першым мэксыканскім клюбам, які здолеў дайсьці да фіналу Кубка Лібэртадорэс. У 2001 годзе ён толькі ў пасьляматчавых пэнальці трываў паразу ад аргентынскай «Бокі Хуніёрс».

Крус Асуль
Cruz Azul FC.svg
Поўная назва Cruz Azul Fútbol Club, A.C.
Заснаваны 22 траўня 1927
Горад Мэхіка, Мэксыка
Стадыён Эстадыё Асуль
Умяшчальнасьць: 35 161
Кіраўнік Cemento Cruz Azul[d]
Чэмпіянат Ліга MX
 · Кляўсура 2022 8 месца
1/4 фіналу
Афіцыйны сайт

ГісторыяРэдагаваць

 
Сіні лякаматыў, як сымбаль «Крус Асуля»

«Крус Асуль» быў заснаваны ў якасьці аматарскай каманды 22 траўня 1927 году кампаніяй па вытворчасьці цэмэнту «Сэмэнта Крус Асуль», якая размяшчалася ў горадзе Хасо, штат Ідальга. Амаль праз стагодзьдзе гэтая кампанія да гэтага часу зьяўляецца адным з фундатараў клюбу.

З 1927 па 1960 гады каманда неаднаразова гуляла ў Мэхіка з наймацнейшымі камандамі сталіцы і ўсёй краіны — «Амэрыкай», «Нэкаксай», «Атлянтэ» ды іншымі. Бачачы посьпехі сваёй аматарскай каманды, новая адміністрацыя камбінату, які стаў называцца «Каапэратыў Крус Асуль», вырашыла аформіць камандзе прафэсійны статус і заявіла каманду ў другі дывізіён Мэксыкі на сэзон 1960—1961 гадоў. У 1964 годзе каманда атрымала перамогу ў другім дывізіёне пад кіраўніцтвам вугорца Ёрдзі Марыка.

Першы тытул чэмпіёнаў Мэксыкі прыйшоў да клюбу ў 1969 годзе, а ў 1970-я гады «Крус Асуль» атрымаў мянушку «лякаматыў» за свае выбітныя вынікі — клюб шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны і стаў найлепшай камандай дзесяцігодзьдзя. Усяго да 1997 году ў скарбонцы «Крус Асуль» сабралася 8 тытулаў чэмпіянату Мэксыкі і ўсе гэтыя тытулы клюбу атрымаў менш чым за 40 гадоў.

У 2001 годзе «Крус Асуль» здолеў пераадолець шэраг моцных супернікаў да шляху ў фіналу Кубка Лібэртадорэс. На хатнім поле клюб трываў паразу зь лікам 0:1 ад «Бокі Хуніёрс» у першым фінальным матчы турніру, аднак здолеў выйграць з такім жа лікам на «Бамбанэры», і давесьці справу да сэрыі пэнальці, у якой перамогу ўсё ж сьвяткавалі аргентынцы.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць