Трэцяе пасланьне Яна Багаслова
Кніга Новага Запавету |
Гістарычныя кнігі |
Дыдактычныя кнігі |
Прароцкія кнігі |
Трэ́цяе пасла́ньне Яна Багасло́ва, Трэці ліст Яна Багаслова — кніга Новага Запавету, аўтарства якое прыпісваецца апосталу Яну Багаслову, аўтару аднаго з Эвангельляў і яшчэ двух пасланьняў.
Пасланьне ўключанае ў канон з часоў Ляадыкійскага сабору. У Новым Запавеце разьмешчанае паміж другім пасланьнем Яна і пасланьнем апостала Юды.
Пасланьні Якуба, Юды, 1-е і 2-е Пятра і тры Яна называюць саборнымі, паколькі яны, у адрозьненьне ад пасланьняў апостала Паўла, адрасаваныя не да канкрэтных суполак і людзей, а да шырокіх колаў хрысьціянаў.
Адрасат і аўтарства ліста
рэдагавацьЛіст напісаны тым жа аўтарам, што і папярэднія два. У пачатку лісту ён вызначае сабе, як «старац» ці «старшы». Паводле зьместу і стылю ліст вельмі падобны да другога лісту Яна, а іхнія канчаткі амаль аднолькавыя.
На пачатку лісту пазначаны адрасат, да якога накіраваны ліст. Гэта Гай, які быў кіраўніком адной з суполак. Аднак больш нічога ні пра Гая, ні пра месца, дзе ён жыў, не вядома.
Зьмест пасланьня
рэдагавацьПасланьне найкарацейшае ў Новым Запавеце па колькасьці словаў (па колькасьці вершаў на два большае за другое пасланьне Яна). Аўтар вельмі задаволены тым, што Гай застаўся верным вучэньню, і просіць і надалей заставацца дзейным і аказваць дапамогу місіянэрам-вандроўнікам. Зь іншага боку, апостал заклапочаны паводзінамі другога кіраўніка — Дыятрэфа, бачачы, што ягоная праца накіраваная на дасягненьне толькі ўласных мэтаў. У сканчэньні ліста апостал спадзяецца на хуткую сустрэчу і перадае прывітаньні.
Час і месца напісаньня
рэдагавацьВерагодна, час і месца напісаньня тыя ж, што і ў іншых лістоў Яна, а менавіта — апошняе дзесяцігодзьдзе I стагодзьдзя, а месца напісаньня — горад Эфэс.
Кароткі плян
рэдагаваць- Прывітаньне (1)
- пахвала Гаю за адданасьць ісьціне (2-4)
- пра гасьціннасьць (5-8)
- асуджэньне Дыятрэфа (9-11)
- падзяка Дымэтрыю (12)
- разьвітаньне (13-15)
Літаратура
рэдагаваць- Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах / Под редакцией А. П. Лопухина. — Дарь, 2009. — Т. 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. — 1296 с. — ISBN 978-5-485-00276-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТрэцяе пасланьне Яна Багаслова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Трэцяе саборнае пасланьне сьвятога апостала Іоана Багаслова ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея
- Трэцяе пасланьне сьвятога Яна ў перакладзе каталіцкага касьцёла
- Трэцяе саборнае пасланьне сьвятога апостала Яна Багаслова ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова ў перакладзе Яна Станкевіча
- Трэці ліст сьвятога апостала Яна ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага