Трэнчынскі край
Трэ́нчынскі край (па-славацку: Trenčiansky kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Трэнчыне.
Трэнчынскі край | |
Trenčiansky kraj | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Славаччына |
Статус | край Славаччыны[d] |
Уваходзіць у | Заходняя Славаччына[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Трэнчын |
Дата ўтварэньня | 24 ліпеня 1996 |
Кіраўнік | Pavol Sedláček[d] |
Насельніцтва (2008) | 599 859 чал |
Плошча | 4501,9 км² |
Месцазнаходжаньне Трэнчынскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SK-TC |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьТрэнчынскі край разьмешчаны на паўночным захадзе Славаччыны. Насельніцтва краю сягае 600 тыс. чалавек. Па тэрыторыі рэгіёну праходзяць шэраг горных ланцугоў: Малыя Карпаты на паўднёвым захадзе, Белыя Карпаты на паўночным захадзе, Яварнікі на поўначы, Стражаўскэ врхі ў цэнтры, Поваскі Інавец на поўдні, Утачнік на паўднёвым усходзе й горы Ж’яр на ўсходзе краю. Невялікія часткі гор Малая Фатра й Крэмніцкэ вэрхі таксама перасякаюць рэгіён. Найвялікшыя рэкі — Ваг на захадзе краю й Нітра на паўднёвым усходзе. Трэнчынскі край мяжуе з Жылінскім краем на паўночным усходзе і ўсходзе, Банскабыстрыцкім краем на паўднёвым усходзе, Нітранскім на поўдні, Трнаўскім на поўдні й паўднёвым захадзе, Чэхіяй на захадзе й паўночным захадзе.
Дэмаграфія
рэдагавацьШчыльнасьць насельніцтва складае 214 чалавек на км², што вышэй за сярэдні славацкі паказьнік у 110 чалавек. Такім чынам край займае другое пасьля Браціславы месца. Найбуйнейшыя месты краю — Трэнчын, Прэвідза, Поваска Быстрыца. У адносінах да нацыянальнага складу край зьяўляецца гамагенным — 97,3% насельніцтва назвалі сябе славакамі (астатнія лічацца чэхамі)[1].