Стражаўскэ вэрхі
горны масіў у заходняй Славаччыне
(Перанакіравана з «Стражаўскэ врхі»)
Стра́жаўскэ вэрхі (па-славацку: Strážovské vrchy) — горны масіў у заходняй Славаччыне, частка Фатранска-Татранскай вобласьці. Найвышэйшая кропка — гара Стражаў, 1213 м. Масіў разьмешчаны між местамі Трэнчын, Поваска Быстрыца, Раец, Прэвідза, Банаўцэ-па-над-Бебравоў. З захаду Стражаўскэ Вэрхі ад Белых Карпатаў аддзяляе рака Ваг, на поўначы горы мяжуюць з Яварнікамі, на ўсходзе — з Малой Фатрай, на поўдні — з ракой Нітра. На бо́льшай частцы горнага масіву знаходзіцца запаведнік з аднайменнай назвай.
Стражаўскэ Вэрхі пакрытыя ў асноўным зьмяшаным лесам, у ніжніх ярусах зь пераважаньнем букаў, у верхніх — зь пераважаньнем елак і хвояў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтражаўскэ вэрхі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў