Белыя Карпаты
Бе́лыя Карпа́ты (па-славацку: Biele Karpaty, па-чэску: Bílé Karpaty) — частка Заходніх Карпатаў, якія працягнуліся на ўсходзе Чэхіі й захадзе Славаччыны. Белыя Карпаты зьяўляюцца натуральнай мяжой між гэтымі дзяржавамі. Найвышэйшая кропка — гара Велька Яварына, 970 м над узроўнем мора, знаходзіцца блізу мястэчка Новэ Места-па-над-Вагам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/Biele_Karpaty.png/250px-Biele_Karpaty.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/Vr%C5%A1ateck%C3%A1_bradl%C3%A11.jpg/250px-Vr%C5%A1ateck%C3%A1_bradl%C3%A11.jpg)
Белыя Карпаты маюць зьмяшаную лясную й лугавую расьліннасьць. Пераважае зьмяшаны букавы лес. Флёра Белых Карпатаў разнастайная, некаторыя віды архідэй сустракаюцца толькі тут — у чэска-славацкім запаведніку «Белыя Карпаты», утворанным у 1979 годзе.