Прэвідза
Прэ́відза (па-вугорску: Privigye, па-нямецку: Priwitz) — горад у заходняй Славаччыне, на рацэ Нітры ў падножжа горнага масіва Втачнік. Насельніцтва каля 51 тыс. чалавек.
Прэвідза | |||||
славац. Prievidza | |||||
Помнік Сьвятой Троіцы ў Прэвідзы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1113 | ||||
Места з: | 1325 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трэнчынскі край | ||||
Раён: | Раён Прэвідза | ||||
Плошча: | 40,5 км² | ||||
Вышыня: | 280 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 50 484 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1246,52 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0 46 | ||||
Паштовы індэкс: | 971 01 | ||||
Нумарны знак: | PD | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°46′17″ пн. ш. 18°37′27″ у. д. / 48.77139° пн. ш. 18.62417° у. д.Каардынаты: 48°46′17″ пн. ш. 18°37′27″ у. д. / 48.77139° пн. ш. 18.62417° у. д. | ||||
Прэвідза | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.prievidza.sk |
Гісторыя
рэдагавацьПрэвідза была ўпершыню згадана ў 1113 годзе ў лісьце зобарскіх бэнэдыкінцаў. У 1325 годзе стала горадам, у 1383 годзе стала вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 1431—1433 была разбураная гусітамі. У 1599 годзе патрывала напад з боку туркаў. Падчас паўстаньня ў 1673 годзе Прэвідза згарэла ізноў, у пламені была згубленая частка архіва гораду. У 1678 горад разараюць куруцы князя Цёкёя. У 1709—1711 — пошасьць чумы. У 1831 — пошасьць халеры.
У 1870 годзе насельніцва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў пачынаецца індустрыялізацыя гораду, была пабудаваная чыгунка. Узьнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасьля 1945 году адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугля. Пасьля сканчэньня вайны насельніцтва гораду рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Прэвідза стаў домам для шматлікіх шахтараў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьПрэвідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нэцпалы, Копаніцэ, Запатоцкага і трох былых вёскаў, аб’яднаных у раён (Градэц, Мала Легуатка і Велька Легуатка).