Яварнікі
горны хрыбет у Славаччыне
Я́варнікі (па-славацку: Javorníky) — горны масіў у заходняй Славаччыне й усходняй Маравіі, частка Славацка-Мараўскіх Карпатаў. Найвышэйшы пункт — гара Велькі Яварнік, 1071 м, разьмясьцілася на мяжы дзьвюх дзяржаваў. Расьліннасьць — у ніжніх ярусах у асноўным букавыя, ў верхніх елкавыя лясы. На тэрыторыі Яварнікаў разьмешчаны запаведнік «Кісуцэ».