Умляўт (дыякрытычны знак)

дыякрытычны знак

Умля́ўт (¨) (ад ням. Umlaut — «перагласоўка») — дыякрытычны знак, які пазначае фанэтычную зьяву ўмляўту, якая прысутнічае ў нямецкай і некаторых іншых мовах. Мае выгляд двух кропак над літарай.

Умляўт
◌̈
Выява
  ◌̆ ◌̇ ◌͘ ◌̣ ◌̈ ◌̈ ◌̉ ◌̊ ◌̋  
Зьвесткі
Тып дыякрытык;
Назва ў Юнікодзе
combining diaeresis
Юнікод U+0308
HTML &#776, &#x308
UTF-16 0x308
URL-код %CC%88
Мнэмоніка &die, &Dot, &DoubleDot, &uml
Гісторыя
Варыяцыі ◌̈¨
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

У нямецкай мове выкарыстоўваецца зь літарамі Ä, Ö, Ü, якія традыцыйна мянуюцца А-ўмляўт, О-ўмляўт, У-ўмляўт. Пры немагчымасьці пазначэньня дыякрытычных знакаў па-над літарамі выкарыстоўваюцца дыграфы ae, oe, ue.

Умляўт трэба адрозьніваць ад двукроп’яў па-над літарамі, якія выконваюць іншую ролю: трэма выкарыстоўваецца ў грэцкай і раманскіх мовах, якая сьведчыць пра разьдзельнае вымаўленьне дзьвюх галосных.