Трышын

былая вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Тры́шын — былая вёска, цяпер мікрараён у складзе Берасьця.

Трышын
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь Беларусь
Статус мікрараён
Уваходзіць у Берасьце
Дата ўтварэньня 1968
Шырата 52.093034
Даўгата 23.752248
Месцазнаходжаньне Трышыну
Трышын на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +3
Летні час +3
Скарачэньне FET
Тэлефонны код +375 162
вёска Трышын
на пачатку
XX стагодзьдзя
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першыя архіўныя згадкі пра вёску датаваныя 1596 рокам[1]. Уваходзіла ў склад уладаньняў япіскапаў Уладзімерска-Берасьцейскай уніяцкай япархіі.

За расейскім часам — вёска і фальварак у Косіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні[2]. На пачатку XX стагодзьдзя вёска, два маёнткі і ўрочышча, 350 чалавек[3].

За польскім часам — вёска[4] і фальварак у гміне Косічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва[5].

З 1939 — у складзе БССР, ад 1940 цэнтар сельсавету і калгасу «Маладая гвардыя» Берасьцейскага раёну.

У 1968 вёска ўлучаная ў склад места Берасьце[6]. З 1978 у складзе Маскоўскага раёну.

Мікрараён

рэдагаваць

У 2012 на месцы вёскі Трышын распачатае будаўніцтва аднайменнага мікрараёну, абмежаванага вуліцамі Маскоўскай, Багданчука, Васьняцова[1].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б Сергей Мощик. (21 лютага 2012) Тришин как зеркало строительной эволюции (рас.) Недвижимость. Вечерний БрестПраверана 26 лістапада 2012 г.
  2. ^ Tryszyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 537
  3. ^ а б Тришин (рас.) Брестчина на открытках Праверана 26 лістапада 2012 г.
  4. ^ Tryszyn, вёска. Radzima.net. Праверана 26 лістапада 2012 г.
  5. ^ Tryszyn-Sad, фальварак. Radzima.net. Праверана 26 лістапада 2012 г.
  6. ^ Брэст Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал Праверана 26 лістапада 2012 г.
  7. ^ Брэсцкі бескурганны могільнік Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал Праверана 26 лістапада 2012 г.
  8. ^ Алесь Поплавский. (9 чэрвеня 2011) Тришин (рас.) 162.by Праверана 26 лістапада 2012 г.
  9. ^ Улица Тришина (рас.) История. Brest-SV. Праверана 8 жніўня 2015 г.
  10. ^ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка Літаратурныя мясціны Беларусі // Маладосьць : часопіс. — 2007. — № 10 (647). — С. 112.