Тобі Альдэрвэйрэльд

бэльгійскі футбаліст

Тобіяс «Тобі» Альбэртын Маўрыц Альдэрвэйрэльд (па-нідэрляндзку: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld; нарадзіўся 2 сакавіка 1989 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца клюбу «Антвэрпэн» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Часьцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флянзе абароны.

Тобі Альдэрвэйрэльд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сакавіка 1989(1989-03-02)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Антвэрпэн
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2013
2013—2015
2014—2015
2015—2021
2021—2022
2022—
Аякс
Атлетыка Мадрыд
Саўтгэмптан (арэнда)
Тотэнгэм Готспур
Аль-Дугаіль
Антвэрпэн
128 (7)
12 (1)
26 (1)
174 (8)
20 (0)
82 (10)
Зборныя
2009— Бэльгія 127 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 сьнежня 2022.

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

Альдэрвэйрэльд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аяксу» ў жніўні 2004 году, перйшоўшы туды з «Жэрміналю». 22 лютага 2007 году Тобі падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2010 году[4]. У сэзоне 2008—2009 гадоў быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клюбу НЭК (4:2)[5]. 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЭФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнтыны», якая скончылася ўнічыю зь лікам 1:1[6]. Падчас сэзону 2009—2010 гадоў Альдэрвэйрэльд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клюбу, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вэртонгенам.

«Атлетыка»

рэдагаваць

31 жніўня 2013 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», які заплаціў за бэльгійца суму ў памеры 7 млн эўра. З новым клюбам кантракт у Тобі разьлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ля Лігі. 11 траўня ён забіў адзін гол за клюб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малягі», у перадапошнім туры, гарантуючы клюбу магчымасьць працягнуць барацьбу за тытул[7]. Альдэрвэйрэльд згуляў апошнія сем хвілінаў і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014 году, зьявіўшыся на полі замест Філіпэ Луіса, аднак каманды была зьбіта мадрыдзкім «Рэалам».

1 верасьня 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Саўтгэмптан»[8].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Выступаў за юнайцкія й моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Аякс»:

«Атлетыка»:

«Аль-Дугаіль»:

«Антвэрпэн»:

  1. ^ а б в Toby Alderweireld // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Toby Alderweireld // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Tobias Albertine Maurits Alderweireld // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Ajax sign Toby Alderweireld. AFC Ajax
  5. ^ Ajax win spectacular match. AFC Ajax
  6. ^ Leonardo scores to help Ajax advance. USA Today
  7. ^ Atlético Madrid 1-1 Málaga. BBC Sport
  8. ^ Southampton loan Toby Alderweireld from Atletico Madrid. BBC Sport

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць