НЭК Нэймэген

нідэрляндзкі футбольны клюб
(Перанакіравана з «НЭК Наймэген»)

НЭК (па-нідэрляндзку: Nijmegen Eendracht Combinatie) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Нэймэгену. Заснаваны ў 1900 годзе. Клюб чатыры разы прабіваўся ў фінал Кубка Нідэрляндаў, але гэтак і ня здолеў атрымаць трафэй.

НЭК
Поўная назва Nijmegen Eendracht Combinatie
Заснаваны 15 лістапада 1900
Горад Нэймэген, Нідэрлянды
Стадыён Гофэртстадыён
Умяшчальнасьць: 12 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2023—2024 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nec-nijmegen.nl (нід.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
На хатнім матчы НЭКу ў 1953 годзе.

Найстарэйшым папярэднікам НЭКу быў клюб «Ээндрахт», які быў закладзены 15 лістапада 1900 году Аўгустам Лёдэнстэйнам, Антоонам Кёйпэрсам і Ваўтэрам дэ Лентам. Клюб быў патрыбны тым, што прадстаўнікі працонай клясы праз сваё паходжаньня ня мелі мажлівасьць гуляць за «Кўік-1888», які быў галоўным клюбам гораду на той час[2]. Празь недахоп сродкаў «Ээндрахт» першапачаткова ладзіў толькі таварыскія матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду ажно да 1903 году, але пасьля стварэньня гарадзкой лігі Нэймэгену далучыўся да яе. Каманда сталася першым чэмпіёнам лігі, дзякуючы чаму прасунулася ў рэгіянальную лігу Гельдэрлянд, а яшчэ праз два гады клюб быў запрошаны ў другі дывізіён. У красавіку 1910 году «Ээндрахт» аб’яднаўся з клюбам НВВ, які паўстаў за два гады да таго, дзякуючы высілкам былых удзельнікамі клюбу «Кўік-1888». Новы клюб атрымаў назву НЭК, якая ў перакладзе зь нідэрляндзкае мовы значыць «Зьвяз Нэймэгену і Ээндрахту». Свой першы матч аб’яднаная каманда правяла супраць амстэрдамскага клюбу ДЭК. Сустрэчы скончылася ўнічыю зь ліку 0:0[3].

У пачатку 1920-х гадоў пасьля гадоў туляньняў па розных палёх клюб нарэшце набыў зямлю і пабудаваў стадыён Газэнкампсэвэг[3]. Колькасьць заўзятараў і папулярнасьць НЭКу пачалі расьці, але посьпехаў на пляцоўках бракавала. Не зважаючы на тое, што клюб здабываў перамогі ў другім дывізіёне ў 1928, 1929, 1931 і 1934 гадах, але прасунуцца ў найвышэйшую лігу НЭК ня здолеў, праз паразы ў матчах плэй-оф[4]. Толькі зь пятай спробы нэймэнгенцы здолелі прасунуцца да элітнага дывізіёну ў 1936 годзе[5]. У 1939 годзе НЭК стаў першым ва ўсходнім дывізіёне чэмпіянату, але ў фінальным раўндзе фінішаваў толькі трэцім. Пры гэтым у хатнім матчы супраць чэмпіёну «Аяксу» каманда здабыла перамогу зь лікам 6:2. У 1942 годзе НЭК пераехаў на новы Гофэртстадыён, які месьціцца ў Гофэртпарку на ўскрайку гораду.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Стэйн ван Гасэль 1996
2   Аб Браян Пэрэйра 2003
3   Аб Філіпэ Сандлер 1997
4   Аб Іван Маркес (ар. Нюрнбэрг) 1994
5   Аб Томас Аўвэян 1996
6   ПА Мээс Гудэмакерс 1998
7   Нап Рабэр Гансалес 2001
8   ПА Аргірыс Дарэляс 2003
9   Нап Кента Сіягаі 2005
10   Нап Сонт’е Гансэн 2002
11   Нап Башар Эналь 2004
15   Аб Томас Рэйндэрс 2004
17   Аб Брам Нёйтынк 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Нап Кокі Агава 1997
20   ПА Лясэ Шэнэ (капітан) 1986
21   Аб Д’Леану Артс 2003
22   Бр Робін Руфс 2003
23   Нап Кадаі Сана 2003
24   Аб Кальвін Вэрдонк 1997
25   ПА Самі Ўайса 2004
26   Нап Люк Нійвэнгёэйс 2007
27   ПА Амар Магамэдгусэйн 2004
29   ПА Кас дэ Віт 2003
31   Бр Рэйк Янсэ 2002
71   ПА Дырк Пропэр 2002
  Аб Леўтэрыс Лірацыс (ар. ПАОК) 2000

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць