Тапарышча
вёска ў Заборскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
Тапары́шча[1] — вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Заборскага сельсавету.
Тапарышча | |
трансьліт. Taparyšča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Крупскі |
Сельсавет: | Заборскі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1796 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°28′36″ пн. ш. 29°14′3″ у. д. / 54.47667° пн. ш. 29.23417° у. д.Каардынаты: 54°28′36″ пн. ш. 29°14′3″ у. д. / 54.47667° пн. ш. 29.23417° у. д. |
± Тапарышча |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядома з 1713 году як уласнасьць пана Салагуба, 26 двароў, 10 валок зямлі. У 1909 годзе — у складзе Абчускай воласьці Сеньненскага павету, з 1924 году — Дубоўскага сельсавету Чарэйскага раёну, з 1931 году — Крупскага раёну. У 1929 годзе створаны калгас «Полымя рэвалюцыі».
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 23 чалавекі, забіта 8 мірных жыхароў. З 1957 году вёска ў складзе саўгасу «40 год Кастрычніка». З 26 жніўня 1959 году вёска ў складзе Заборскага сельсавету (у траўні 1962 году перайменаванага ў Акцябрскі)[2].
На 1 студзеня 1998 года працавалі крама, жывёлагадоўчая ферма[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1998 год — 24 гаспадаркі, 43 жыхары
- 2009 год — 15 чалавек[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с іл. ISBN 985-11-0143-5.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі