Тапаркі
Тапаркі́[2] — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі, за 17 км на паўднёвы захад ад Бабруйску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Ясень на лініі Бабруйск — Менск, 127 км ад Магілёва. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарозе Менск — Бабруйск.
Тапаркі | |
трансьліт. Taparki | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Сычкаўскі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 212912[1] |
СААТА: | 7208840116 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′40″ пн. ш. 29°1′44″ у. д. / 53.26111° пн. ш. 29.02889° у. д.Каардынаты: 53°15′40″ пн. ш. 29°1′44″ у. д. / 53.26111° пн. ш. 29.02889° у. д. |
± Тапаркі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядомая з пачатку XX стагодзьдзя. У 1907 годзе вёска з 14 дварамі, у якіх жылі 119 чалавек. Адносілася да Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1917 годзе 19 двароў (151 жыхар). У 1926 годзе 26 двароў, 159 жыхароў. У 1935 годзе арганізаваны калгас «Чырвоныя Тапаркі». У Вялікую Айчынную вайну 31 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 году — 128, у 1970 годзе 89 жыхароў. У 1986 годзе 31 гаспадарка, 42 жыхары, у складзе саўгасу імя Леніна.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 9 жыхароў
- 2007 год — 10 жыхароў, 9 двароў[3]
- 1999 год — 13 жыхароў
Забудова
рэдагавацьПляніровачна ўяўляе сабой вуліцу бяз назвы, арыентаваную з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Двухбаковая драўляная забудова сядзібнага тыпу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Справочник Адресов. Белпошта. Праверана 15 верасьня 2018 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 83
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 210