Тамаш Сапега (да 1598 — паміж 2 і 8 красавіка 1646, Вільня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода вэндэнскі (1641—1643) і наваградзкі (з 1643).

Тамаш Сапега
Тамаш Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
Тамаш Сапега. З Коданскай галерэі, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1598
Памёр 2—8 красавіка 1646
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Мікалай Сапега
Рэгіна з Дарагастайскіх
Жонка Сузанна з Храптовічаў

Біяграфія

рэдагаваць

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая, ваяводы наваградзкага, і Рэгіны з Дарагастайскіх. Меў братоў Паўла і Казімера Мікалая.

У 1617 годзе навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, у 1619—1621 гадох — у Кракаўскім унівэрсытэце. У 1621—1625 гадох працягваў адукацыю за мяжой — у Інгальштаце (1621), Падуе (1622), Балёньні (1623) і Лёвэне (1625).

Па вяртаньні на Радзіму быў пры двары караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, дзе ў 1632 годзе страціў руку ў паядынку зь Юрыем Зяновічам. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай на чале ўласнай гусарскай харугвы.

У 1640 годзе абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу. У красавіку 1641 году атрымаў урад ваяводы вэндэнскага, а на мяжы 1642 і 1643 — ваяводы наваградзкага. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі.

Ажаніўся з Сузаннай Храптовіч (шлюб да 1638), не пакінуў нашчадкаў. Павахалі Т. Сапегу ў касьцёле францішканаў у Гальшанах[1].

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 195.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тамаш Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў