Мікалай Сапега (сын Багдана)

Крыштап Францішак Сапега (1558—1638) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (1611—1618) і наваградзкі (з 1618).

Мікалай Сапега
Мікалай Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]
Мікалай Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1558(1558)
Памёр 1638(1638)
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Багдан Сапега
Марына з Капустаў
Жонка Рэгіна з Дарагастайскіх
Соф'я з Дэмбоўскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Павал, Тамаш, Казімер Мікалай, Альжбета

Валодаў Боцькамі на Падляшшы.

Біяграфія

рэдагаваць

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Багдана, ваяводы менскага, і Марыны з Капустаў. Меў братоў Паўла Стэфана і Андрэя.

З 1582 году навучаўся ў Балёнскім унівэрсытэце, потым у Рыме (1586) і Арлеане (1587).

Па вяртаньні на Радзіму ў 1588 годзе атрымаў урад падкаморага гарадзенскага. Абіраўся паслом на соймы. У 1596 езьдзіў з дыпляматычнай місіяй у Швэцыю. У 1608—1609 гадоў лячыўся ў Карлавых Варах. Па вяртаньні ў 1611 годзе атрымаў урад ваяводы менскага, у 1618 годзе — ваяводы наваградзкага.

Двойчы браў шлюб. Да 1598 году ажаніўся з Рэгінай Дарагастайскай (пам. па 1622), зь якой меў трох сыноў і дачку:

У 1625 годзе ажаніўся з Соф’яй Дэмбоўскай, шлюб зь якой быў бязьдзетным.

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
  2. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мікалай Сапега (сын Багдана)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў