Мушка
Мушка — частка прыцэльнай прылады стралковай зброі. Знаходзіцца на супрацьлеглым баку так званай прыцэльнай лініі адносна цэліка, і звычайна знаходзіцца з дульнай часткі ствала. Таксама разам з цэлікам утварае «адкрыты прыцэл». Мушка можа мець розную канструкцыю — адчыненую, зачыненую — складзеную ў кольца альбо ў паўкола. Кольца засьцерагае мушку ад мэханічных пашкоджаньняў, а таксама зацяняючы яе, робяць яе больш адрознай пры прыцэльваньні. Асноўным патрабаваньнем зьяўляецца вэртыкальнасьць і недапушчэньне блікаваньня.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Visierlinie.jpg/200px-Visierlinie.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Fuzzy_sight_picture.svg/200px-Fuzzy_sight_picture.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Front_globe_sight.jpg/200px-Front_globe_sight.jpg)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў