Таварыства Памост

грамадзка-культурніцкае таварыства

Тавары́ства «Памо́ст» (па-польску: Towarzystwo „Pomost”) — грамадзка-культурніцкае таварыства, што распачало сваю дзейнасьць ад пачатку восені 1986 на Варшаўскім унівэрсытэце ў якасьці нефармальнага клюбу «Памост», рэґістрацыя ў якасьці грамадзкага аб’яднаньня адбылася ў сьнежні 1988 г. Запачаткоўцамі былі Томаш Шчэпаньскі(pl) (тады студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту) разам з Андрэем Марушэчкам (Андрій Марушэчко, тады студэнт Варшаўскае акадэміі мастацтваў).

Дзейнасьць таварыства

рэдагаваць

За мэту клюб, а пазьней таварыства, ставяць папулярызацыю супрацы народаў абшару Міжмор’я на антыкамуністычным ды антыімпэрыялістыстычным ґрунце. Тая мэта хоць бы й не была дэкляраванаю публічна, але набыла рэалізацыю ў практычнай дзейнасьці. Вялося менавіта пра навучаньне згуртаваньня людзей дасьведчаных у справе праблематыкі стасункаў у Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропе, каб пасьля руйнаваньня СССР скарыстаць назапашаныя веды ў супрацы на дзяржаўным узроўні.

Клюб разпачынаў сваю дзейнасьць праз арґанізацыю дабрачынных сустрэчаў сябраў ды прыхільнікаў з знанымі асобамі й постацямі на Варшаўскім унівэрсытэце, далей у раённым клюбе ў Варшаве, а ў пазьнейшым часе ў Варшаўскім клюбе Беларускага сучасна-культурніцкага задзіночаньня. Удзел у сустрэчах бралі навукоўцы, якія ў меншай ці большай ступені сымпатызавалі беларуска-польскай антыкамуністычнай апазыцыі. У тых часох былі зарґанізаваныя сустрэчы з гісторыкамі: Янушам Радзяёўскім(pl), Юрасём Туронкам, Багданам Скарадзіньскім, Тадэвушам Анджэем Альшаньскім(pl), Сакратам Яновічам, Аўгенам Місілам(uk), Стэфанам Забраварным, Анджэям Зебам. Часта ў сустрэчах бралі ўдзел прадстаўнікі апазыцыйнае інтэліґенцыі Варшавы, якія з розных прычынаў цікавіліся праблематыкаю нацыянальнае ідэі ды самасьвядомасьці. Дзейнасьць клюбу пацьвяржаецца публікацыямі як падпольнае прэсы, гэтак і выданьнямі нацыянальных меншасьцяў.

На працягу 2 гадоў нефармальнае дзейнасьці ў межах «Памосту» паўстала суполка з каля дваццаці асобаў — студэнтаў ды моладзевае інтэліґенцыі, што засяроджвала сваю ўвагу на этычных праблемах. Сябрамі азначанае ґрупы былі: Павал Цяпляк, Міхал Куркевіч, Томаш Марэк Леванюк, Яанна Стрэльчык (пасьля 1989 г. прадстаўнікі польскага Міністэртва замежных справаў), Павал Казанэцкі, Томаш (Барнім) Шчэпаньскі (пасьля 1989 г. працавалі ў макркетынґова-інфарматычнай сыстэме пры Дэпартамэнце да справаў нацыянальных меншасьцяў — скарочана «МІС пры ДНМ»), Тадэвуш Андрэй Альшаньскі (пасьля 1989 г. прадстаўнік Усходняга навучальнага асяродку), Аўген Вапа (пасьля 1989 г. лідэр Беларускае супольнасьці ў Польшчы), Уладзімер Пац (пасьля 1989 г. журналіст сэкцыі беларускае службы Радыё «Палёнія», карэспандэнт Радыё «Палёнія» ў), Юрась Ляшчыньскі (пасьля 1989 г. журналіст беларускае рэдакцыі Польскага радыё ў Беластоку), Міраслаў Чэх (пасьля 1989 г. сябра рады Ўкраінскае супольнасьці ў Польшчы).

Таксама сябрамі Таварыства «Памост» былі моладзевыя актывісты беларускае ды ўкраінскае нацыянальных меншасьцяў, якія мелі нацыянальна-вызвольныя ды антыкамуністычныя перакананьні. У 1988 годзе Таварыства «Памост» атрымала афіцыйную рэґістрацыю ў якасьці таварыства. Далейшая дзейнасьць таварыства, ажно да ліквідацыі Польскае Народнае Рэспублікі, палягае ў асноўным на арганізаваньні чытаньняў да дыскусіяў, былі нават спробы стварэньня мясцовых аддзелаў. У 1989 годзе ствараецца аддзел у Лодзі (пад кіраўніцтвам Зьбіґнева Прускага), а трохі пазьней у Кракаве (пад кіраўніцтвам Анджэя Ізбэбскага) ды Ольштыне (кіраўніцтва доктара навукаў Анджэя Баркоўскага). Была таксама, зрэшты няўдалая, спроба стварэньня аддзелу ў Беластоку. Пазьней (1992 г.) ствараецца аддзел у Сахачове пад кіраўніцтвам доктара навукаў Зьбіґнева Гаеўскага. Аднак разгарнуць дзейнасьць на большым узроўні не атрымалася, хаця й была процьма спробаў у тым кірунку ў 1989 годзе. Але зьявілася эфэмэрнае выдавецтва «Міжмор’е», празь якое атрымалася выдаць аж 3 кнігі: перадрук украінска-польскага ды польска-ўкраінскага слоўнікаў (Грыцак, Кісялеўскі; 1930 г.). Частку накладу дабрачынна перадалі ва Ўкраіну.

Дзейнасьць па 1989 годзе

рэдагаваць

Пасьля 1989 г. таварыства працягвала дзейнічаць паўсюль там, дзе былі створаныя ягоныя аддзелы (Варшава, Кракаў, Лодзь, Ольштын). Была зарґанізаваная альбо распачатая дзейнасьць навуковых сэсіяў («Шматкультурнасьць Львова», Варшава, 1990 г.; «Беларусь — спадчына ды новае атаясамленьне», Ольштын 1992 г. — пры падтрымцы Каледжу мастацтва й сацыяльных навукаў). Аддзел у Лодзі ў 1990 г. зладзіў выставу «Другі беларускі контур». Каталёґ зь яе быў выдадзены праз пэўны час адзінаю бібліяґрафіяй беларускіх падпольных друкаваных выданьняў па-польску. Дзякуючы Лодзкаму аддзелу «Памосту» навязаны кантакт з жыхарамі вёскі Касьцюхнёўка на Валыні, што ў сваю чаргу запачаткавала працэс аднаўленьня цьвінтару жаўнераў польскіх леґіёнаў, якія загінулі на Валыні ў 1916 г.

Кракаўскі аддзел «Памосту», лідэрам якога ў свой час быў Анджэй Іздэбскі, выдаў скарот доктарскае працы Міраслава Баруты пад назовам «Палякі пра й дзеля незалежнасьці ўсходніх суседзяў» (Кракаў; 1995 г.), а таксама брашураў, што мелі на мэце папулярызаваньне ідэяў ґеапалітычнае супрацы народаў абшару балтыцка-чарнаморскага Міжмор’я (між іншым Незалежнасьць Беларусі польскі погляд). З гісторыі польскае палітычнае думкі 1950—1985 гг. (Кракаў; 1996 г.), «Міжмор’е» ў палітычнае думцы міґрацыйных асяродкаў народаў цэнтральнае ды ўсходняе Эўропы ў 1945—1985 гг. (Кракаў; 1998 г.). Ідэя незалежнасьці Ўкраіны ў якасьці польскага погляду ў часох II РП (Кракаў; 1999 г.), а таксама этнічныя праблемы й палітыка. Абраныя пытаньні ў думках незалежніцкіх асяродкаў. Людзі — Партыі — Часопісы (Кракаў; 2000 г.), усё за аўтарствам Міраслава Баруты).

У 1993 г. новым кіраўніком таварыства сталася Моніка Плютэцка, а колішні кіраўнік Томаш (Барнім) Шчэпаньскі застаўся на пасадзе сакратара Цэнтральнае рады. Ад 1993 г. таварыства распачало друк дзьвюхмоўнага польска-беларускага выданьня «Dyskusja — Дыскусія» (пад рэдактураю Яраслава Іванюка). Да 1996 году пабачылі сьвет 9 нумароў, кожны накладам 500 асобнікаў. У лістападзе 1993 г. у Варшаве ў Музэі незалежнасьці адчыняецца выстава беларускіх артыстычных фатаздымкаў. Ейнымі арґанізатарамі былі: Таварыства «Памост», Музэй незалежнасьці ды Задзіночаньне беларускіх студэнтаў (Менск). Нагляднікам выставы быў колішні сябра «Памосту» — Павал Казанэцкі.

Заканчэньне дзейнасьці

рэдагаваць

Праз увесь час свайго існаваньня таварыства ґрунтавалася на супольнай працы сябраў арґанізацыі. У некаторых праектах, перадусім у выдавецкіх, таварыства атрымлівала дробныя датацыі — збольшага ад МІС пры ДНМ. У пазьнейшым часе таварыству дапамагаў раённы клюб «Ёвіш», што месьціўся ў Варшаве на Бродне(pl) (раён у Варшаве), пагадзіўшыся дармова прадаставіць уласную залю да спатканьняў таварыства, ды пазначэньня ў сябе адрасу таварыства «Памост». Аднак усе спробы знайсьці значных фундатараў ня спраўдзіліся, а тое значыла немажлівасьць перайсьці на болей высокі — прафэсійны ўзровень дзейнасьці. Нярэдка дзейнасьць таварыства трапляла пад ціск лева-лібэральных асяродкаў, што намагаліся ўтрымаць абшар кантактаў Польшча-Ўсход пад уласным кантролем. Усе тыя перашкоды абрынуліся заняпадам дзейнасьці таварыства пад канец 90-х гадоў XX стагодзьдзя.

Літаратура

рэдагаваць
  • Барнім (Т. Шчэпаньскі), «Памост», «Robotnik», нр 126, (18.VI.1987)
  • Чарговая Адмова, «Robotnik», нр 136, кастрычнік 1988 — артыкул пра адмову рэґістрацыі таварыства ў 1988 г.
  • Таварыства «Памост», «ABC», нр 7, 1988, ст. 84-85;
  • T. M. Леванюк, «Памост», «Зустрічі» (польскамоўнае выданьне), нр 1-6 (7-12), 1988
  • Таварыства «Памост», «Ніва», 26.II.1989
  • Аарон Пшэм, Дзейнасьць ёсьць найлепшым тэстам, «Gazeta Wyborcza» 26.VII.1989
  • Багдан Скарадзінскі, Малыя кніжкі маюць вялікую мараль, «Rzeczpospolita» 6-7.IV.1991
  • Мар’я Ґалкоўска, Перакідваньне памосту, «Ziemia Sochaczewska» 7/1992 (16.II.1992)
  • Андрэй Гаўрылюк, Беларусь — спадчына й новая сьвядомасьць, «Часопіс» 1993
  • Славамір Тванюк, Дыскусія, якіх мала, «Часопіс» 2/1994;
  • Шчэпаньскі Томаш, Powstanie i działalność Towarzystwa «Pomost» oraz pisma «Międzymorze» (1986—1990), «Polityka Narodowa» (21),, 2019.
  • kr, Ліст пра Беларусь «Kurier Poranny» 15.XII.1994