Сіруцёўцы
Сіруцёўцы (польск. Sieruciowce, раней Siruciowce[2]) — вёска ў Польшчы, каля ракі Бобры. Уваходзяць у склад гміны Новы Двор Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва.
Сіруцёўцы лац. Sirucioŭcy | |
польск. Sieruciowce | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сакольскі |
Гміна: | Новы Двор |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 16-205 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 53.66667° пн. ш. 23.53333° у. д.Каардынаты: 53°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 53.66667° пн. ш. 23.53333° у. д. |
Сіруцёўцы |
Назва
рэдагавацьСыры (Sirio) — імя германскага паходжаньня[3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -сыр- (усходнегерманскія імёны Siriaud, Syrivald) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4].
Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і славянскіх мовах[5].
Гісторыя
рэдагавацьУ попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году ў рэестры гарадзенскіх баяраў упамінаецца Якубовая Сирютевича, г.зн. жонка Якуба Сіруцевіча (Сіруцевага сына). З увагі на блізкасьць Сіруцёўцаў да Горадні (15 км) гэта можа быць той самы Сіруць, які валодаў Сіруцёўцамі. Магчыма, ён жа (або іншы носьбіт гэтага імя) валодаў і Сіруцішкамі (цяпер на тэрыторыі Летувы, каля пагранічнага Шумску). Апроч таго, вёска Сіруцева адзначалася на 1906 год у Пасінскай воласьці Люцынскага павету Віцебскай губэрні[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 274 чалавекі[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711062-0037664?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Janowicz J. Likwidacja oficjalnego nazewnictwa miejscowości Białostocczyzny pochodzenia białoruskiego przez administrację rządową w latach 1921—2004. Dokumenty. Komentarze. (Sytuacja białoruskiej mniejszości narodowej w Polsce w świetle sprawy oficjalnego i dwujęzycznego nazewnictwa miejscowości Białostocczyzny). — Scripta Manent, 2004. ISBN 83-919340-1-2. — S. 31.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1345.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 244.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 31.