Сімут (Сымут, Шымут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Simot
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sigo + Mot
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сымут, Шымут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сімут»

Паходжаньне

рэдагаваць

Сігімут або Сімот (Sigimout, Simot) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіага імя Żygmut (Zygmut)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Katarzyna Szymutowicz (1720 год)[5]; Katarzyna Simutówna (1721 год)[6]; Josephus Symutowicz (26 лістапада 1786 году)[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
  5. ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  6. ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  7. ^ S, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai