Сяргей Ражок
Сяргей Ражок (па-ўкраінску: Сергій Рожок; нарадзіўся 25 красавіка 1985 году, Рэпкі[2], УССР — 24 студзеня 2024 году) — колішні ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну быў жаўнерам украінскага войска. Загінуў падчас баявых дзеяў.
Сяргей Ражок | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 красавіка 1985 Рэпкі, УССР | |
Памёр | 24 студзеня 2024 | |
Рост | 184 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2001—2005 2005 2005 2006 2007 2007 2008 2008—2010 2010—2011 2011 2012—2013 2014 2015 2016 2017 2017 2018 2019—2022 2022 |
Дынама-3 Кіеў Дынама-2 Кіеў Таўрыя Закарпацьце ЦСКА Кіеў Харкаў ЦСКА Кіеў Дзясна Абалонь Крыўбас Чарнаморац Менск Зорка Белшына Бабруйск Нёман Горадня Віцебск Гомель Смалявічы Джуніярз Шпыцькі Штурм |
36 (10) 57 (2) 1 (0) 10 (0) 32 (4) 7 (0) 17 (0) 2 (0) 38 (8) 20 (0) 1 (0) 51 (4) 14 (0) 24 (8) 10 (0) 8 (0) 13 (1) 22 (0) 0 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьЗаймаўся ў футбольнай школе клюбу «Славуціч» з аднайменнага гораду, у 2000 годзе працягнуў навучаньне ў школе кіеўскага «Дынама».
З пачатку 2001 году пачаў прыцягвацца да гульняў трэцяй дынамаўскай каманды, а яшчэ праз год дэбютаваў у складзе другой каманды клюбу. Ня маючы пэрспэктываў прабіцца ў галоўную каманду «Дынама», увесну 2005 году далучыўся да сімфэропальскай «Таўрыі», у складзе якой правёў толькі адну гульню супраць днепрапятроўскага «Дняпра» 16 красавіка 2005 году, што сталася ягоным дэбютам у матчах элітнага дывізіёна чэмпіянату Ўкраіны. Зь ліпеня таго ж году выступаў за вужгарадзкі «Закарпацьце», у складзе якога таксама ня здолеў замацавацца й правёў толькі палову сэзону.
2006 год правёў у складзе прадстаўніка першай лігі кіеўскага ЦСКА. Другую палову сэзона 2006—2007 гадоў гуляў у вышэйшай лізе за футбольны клюб «Харкаў», пасьля чаго зноўку вярнуўся ў кіеўскі армейскі клюб. Увесну 2008 году правёў дзьве гульні ў складзе іншага першалігавага калектыву, то бок чарнігаўскай «Дзясны», пасьля чаго перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў склаў дамову з клюбам «Абалонь». Адразу стаў гульцом асноўнага складу каманды й дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён ўкраінскага першынства. Менавіта ў «Абалоні» атрымаў вопыт стабільных выступленьняў у Прэм’ер-лізе, стаў віцэ-капітанам каманды.
На працягу зімовага перапынку чэмпіянату 2009—2010 гадоў галоўны трэнэр півавараў Юры Максімаў перайшоў у крывароскі «Крыўбас», а Ражок стаў адным з гульцоў, якіх трэнэр па заканчэньні сэзона запрасіў да свайго новага клюбу. Перайшоў 1 ліпеня 2010 году ў «Крыўбас» у якасьці вольнага агента, паколькі кантракт з кіеўскім клюбам скончыўся да таго часу. Кантракт з крыварожцами быў падпісаны на 3 гады[3].
21 чэрвеня 2011 году падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам», пагадненьне было разьлічана на 3 гады[4]. Аднак у 2012 стаў гульцом беларускага клюбу «Менск», дзе хутка стаў гульцом асноўнага складу. У складзе менскіх «мяшчанаў» выйграў Кубак Беларусі й дэбютаваў у эўракубках. Гуляў пераважна на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сьнежні 2013 году пасьля заканчэньня кантракту, пакінуў менскі клюб[5].
У студзені 2014 году вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам першай лігі кіраваградзкай «Зоркай»[6]. У 2015 годзе выступаў за бабруйскую «Белшыну»[7]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[8]. У сьнежні 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[9]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[10]. У лютым 2018 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[11].
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 8 |
Нёман | 2016 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
Віцебск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Гомель | 13 | 1 | ||
Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://slavutych.info/news/novosti_slavuticha_i_regiona/24378-cornii-den-dlia-slavutica-zaginuv-geroi-sergii-rozok.html
- ^ Ражок Сяргей — Афіцыйны сайт ФК «Нёман»
- ^ Ряды «Кривбасса» пополнил Сергей Рожок. ua-football.com
- ^ Изменения в составе «Черноморца». chernomorets.odessa.ua
- ^ Рожок покинул «Минск». goals.by
- ^ Рожок подписал контракт с Зиркой. football.ua
- ^ Бюджет-2015: минус девять миллионов (рас.)
- ^ Сергей Рожок официально стал игроком «Немана» (рас.)
- ^ Сергей Рожок подписал контракт с «Витебском» (рас.)
- ^ Сергей Рожок стал игроком «Гомеля» (рас.)
- ^ Сергей Рожок стал игроком «Смолевичей» (рас.)