Сяргей Папкоў (міністар)
Сяргéй Пятро́віч Папко́ў (10 кастрычніка 1957, в. Расна, Горацкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2014[1]—2018).
Сяргей Папкоў | |
Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
21 лютага 2014 — 18 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Міхаіл Мясьніковіч Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Мікалай Панцялей |
Наступнік: | Канстанцін Шульган |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 кастрычніка 1957 (67 гадоў) Расна |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1983 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Спэцыяльнасьць па адукацыі — аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве[2].
У 1975—1977 гадах служыў у Савецкім войску.
У 1983—1988 гадах — інжынэр, старэйшы інжынэр, начальнік станцыйнага ўчастку Заводзкага лінейна-станцыйнага цэху Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі.
У 1988—1996 гадах працаваў намесьнікам начальніка Фрунзенскага лінейна-станцыйнага цэху Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі, у 1996—1997 гадах — намесьнікам начальніка сеткі Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднаньня «Белтэлекам». З 1997 па 2008 гады — галоўны інжынэр Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі «Белтэлекам».
З 2008 па 2011 гады — дырэктар філіялу "Менская гарадзкая тэлефонная сетка "Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам». З 2011 году да 21 лютага 2014 году зьяўляўся генэральным дырэктарам РУП «Белтэлекам».
21 лютага 2014 г. прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].
16 кастрычніка 2015 году пастановай Савету Міністраў № 870 у складзе Ўраду склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 сьнежня 2015 году ўказам прэзыдэнта № 500 зноў зацьверджаны на пасадзе міністра[4].
18 жніўня 2018 году зьняты з пасады разам зь іншымі міністрамі.
Узнагароды
рэдагаваць- мэдаль «За працоўныя заслугі»
- Ганаровае званьне «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь» (Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2014 г. № 65).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- ^ Папкоў Сяргей Пятровіч. БЕЛТА.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ^ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by (17 снежня 2015).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Папкоў Сяргей Пятровіч. Афіцыйны сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.