Мікалай Панцялей
Мікала́й Пятро́віч Панцяле́й (нар. 10 студзеня 1953 году ў вёсцы Касьцюкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1] ад 2006 да 2014 году.
Мікалай Пятровіч Панцялей | |
Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
5 траўня 2006 — 21 лютага 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Ганчарэнка |
Наступнік: | Сяргей Папкоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 студзеня 1953 в. Касьцюкі, Барысаўскі раён, Менская вобласьць, БССР |
Партыя: | КПСС (да 1991 г.) |
Адукацыя: | Менскі радыётэхнічны інстытут (1975) |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1975 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыётэхніка». З 1975 году — інжынэр на Менскім электрамэханічным заводзе, пасьля начальнік канструктарскага бюро, начальнік аддзелу, намесьнік сакратара парткаму з правамі райкаму, вызваленым сакратаром парткаму з правамі райкаму, галоўным інжынэрам заводу. У 1994 годзе прызначаны дырэктарам электрамэханічнага заводу.
З 2003 па 2004 гады — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Менску. У 2004—2005 гг. — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Менску. У 2005—2006 гг. — першы намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. З траўня 2006 году — міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Ад 21 лютага 2014 году ў адстаўцы[2].
Узнагароды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 290 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасьня 2010 г.
- ^ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 лютага 2014 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. № 170 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасьня 2010 г.