Уладзімер Цэсьлер

Уладзімер Цэсьлер (нарадзіўся 30 красавіка 1951 году) — беларускі мастак, дызайнэр. Жыве і працуе ў Менску.

Уладзімер Цэсьлер
Zesler.jpg
Дата нараджэньня 30 красавіка 1951 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Слуцак, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя 1975—1980 гады
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Факультэт дызайну й декаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут
Занятак жывапіс, скульптура
Жанры дызайн
Плынь дызайн, рэкляма

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў у 1979 годзе аддзяленьне дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (БДТМІ) у Менску (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). З 1979 году працаваў сумесна зь Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасьць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў вобласьці плякату (больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале).

Значныя працыРэдагаваць

Шырокую вядомасьць набыў «Праект стагодзьдзя. 12 з XX» Уладзімера Цэсьлера і Сяргея Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX стагодзьдзя былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (19992000), у Музэі Людвіга пры Дзяржаўным расейскім музэі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Вэнэцыянскім Біенале (2005). Пасьля сьмерці Войчанкі Ўладзімер Цэсьлер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манэры, якая разам з пэрфэктным тэхнічным выкананьнем, стала візытоўкай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага пэрыяду — сэрыя оп-арт-аб’ектаў «Вэктарныя тэхналёгіі» (2007).

Кірункі працы: плякат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленьне кніг, рэкляма.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Уладзімер Цэсьлерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў