Сяліба (Гомельская вобласьць)
Сялі́ба[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 5 чал. (2010). Знаходзіцца за 42 км на захад ад места Жлобін, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 134 км ад Гомелю. На захадзе мэліярацыйны канал.
Сяліба | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′7.7″ пн. ш. 29°29′43.3″ у. д. / 52.902139° пн. ш. 29.495361° у. д.Каардынаты: 52°54′7.7″ пн. ш. 29°29′43.3″ у. д. / 52.902139° пн. ш. 29.495361° у. д. |
± Сяліба |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе засьценак Пякаліцкая Сяліба. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 13 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаная суседняя вёска Печкі. У складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1925 — 20 двароў; 1959 — 159 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 21 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8 гаспадарак, 13 жыхароў[2]; 2010 — 5 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.