Рэчыцапіва
ААТ «Рэчыцапіва» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Рэчыцы. Заснаваны ў 1973 годзе. На лістапад 2008 году бровар выпускае 7,6% ад выпуску ўсяго беларускага піва[1].
ААТ «Рэчыцапіва» | |
Тып | ААТ |
---|---|
Заснаваная | 1973 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Рэчыца, вул. Маладзёжная 3а |
Галіна | піваварная |
Прадукцыя | піва |
Гісторыя
рэдагаваць1973: пачатак будаўніцтва піваварнага заводу ў Рэчыцы.
1975: заканчэньне будаўніцтва. Завод уведзены ў эксплюатацыю да новага году — 29 сьнежня 1975.
1978: выхад на праектную магутнасьць: 4 мільёны дал піва (у пераліку на 11%-е піва) і 10 тысяч тон соладу ў год. Пераход ад чыгуначных паставак да паставак спэцаўтатранспартам. У 70-х гадах завод вырабляў абавязковыя для савецкай піваварнай прамысловасьці гатункі — «Жигулёвское», «Мартовское», «Бархатное».
1984: пашырэньне асартымэнту. Замена бочкавага разьліваньня піва на бястарны спосаб дастаўкі.
1989: распрацоўка і выпуск знакамітага цёмнага «Рэчыцкага піва», які прынёс заводу ўсерэспубліканскую вядомасьць.
1991: пераход на арэндную форму гаспадараньня. Засваеньне пастэрызацыі. Выпуск слоікавага піва. Пераход на фірмовы асартымэнт прадукцыі. Першыя перамогі на міжнародных конкурсах-дэгустацыях.
1996: стварэньне акцыянэрнага таварыства «Речыцапіва». Засваеньне выпуску піва ў кегах. Пашырэньне рынкаў збыту ў Беларусі і ў Расеі.
2000: стварэньне беларуска-літоўскага сумеснага прадпрыемства «Рэчыцапіва» ААТ. Пачатак комплекснай рэканструкцыі заводу.
2002: прадпрыемства становіцца ляўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь».
2003: прадпрыемства становіцца ляўрэатам конкурсаў «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь» і «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь на рынку Расеі».
2004: завяршэньне асноўнага этапу рэканструкцыі. Распрацоўка новай маркетынгавай стратэгіі прадпрыемства. Пашырэньне дылерскай сеткі. Адкрыцьцё ўласных складоў у Гомелі, Магілёве, Менску. Выпуск новага гатунку «Лебенбир» — флягмана заводу, піва класа Прэміюм.
19 розных гатункаў піва варылася на Рэчыцкім заводзе без малога за 30 гадоў. У актыве Рэчыцкага заводу 24 узнагароды міжнародных выстаў, у тым ліку 18 залатых і 6 срэбных мэдалёў; Гран-Пры выставы «Піва і напоі — 2003» у Менску за піва «Рэчыцкае Цёмнае».
Гатункі піва
рэдагавацьСучасныя
рэдагаваць- «Дняпроўскае»
- «Кварта»
- «Лебенбір»
- «Рэчыцкае аматарскае»
- «Рэчыцкае арыгінальнае»
- «Рэчыцкае Партэр»
- «Рэчыцкае сьветлае»
- «Рэчыцкае цёмнае»
- «Рэчыцкае хмяльное»
- «Рэчыцкае юбілейнае»
- «Рэчыцкае буршынавае»
Старыя (не выпускаюцца)
рэдагаваць- «Беларускае»
- «Асьвяжаючае»
- «Палескае»
- «Рэчыцкае»
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.)