Сэн-П’ер і Мікелён

француская залежная тэрыторыя ў Атлянтыцы

Сэн-П’ер і Мікелён (па-француску: Saint-Pierre-et-Miquelon, Collectivité territoriale de Saint-Pierre-et-Miquelon) — заморскі дэпартамэнт Францыі, знаходзіцца на архіпэлягу Сэн-П’ер і Мікелён у Атлянтычным акіяне, недалёка ад узьбярэжжа Ньюфаўндлэнду.

Сэн-П’ер і Мікелён
Collectivité territoriale de Saint-Pierre-et-Miquelon
Сьцяг Сэн-П’ер і Мікелёну Герб Сэн-П’ер і Мікелёну
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «A Mare Labor» («З мора, праца»)
Дзяржаўны гімн: «La Marseillaise»
Месцазнаходжаньне Сэн-П’ер і Мікелёну
Афіцыйная мова француская
Сталіца Сэн-П’ер
Найбуйнейшы горад Сэн-П’ер
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Стэфан Артано
Жан-Крыстоф Буўе
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
208 месца ў сьвеце
242 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
227 месца ў сьвеце
6069
29,1/км²
СУП
 • агульны (2003)
 • на душу насельніцтва
226 месца ў сьвеце
$48,3 млн
$6874
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
PMST (UTC-3)
PMDT (UTC-2)
Дамэн верхняга ўзроўню .pm
Тэлефонны код +508
Мапа Сьвятога П’еру і Мікелону

Геаграфія

рэдагаваць

Архіпэляг складаецца зь дзьвюх групаў буйных выспаў: Сэн-П’ер (24 км²) і Мікелён (216 км²) і некалькіх прылягаючых выспачак.

Паверхня выспаў складаецца з балотаў і пласкагор’яў (вышынёй да 240 м). На марскім узьбярэжжы жыве вялікая колькасьць марскіх птушак.

Насельніцтва складаецца з прыкладна 6 тыс. чалавек, большасьць зь якіх жыве ў сталіцы, Сэн-П’ер. 99% насельніцтва — хрысьціяне.

Гісторыя

рэдагаваць

Выспы былі адкрытыя ў 1535 годзе Жакам Карцье. У XVII стагодзьдзі тут пачалі ўзьнікаць паселішчы францускіх рыбакоў, большасьць зь якіх былі брэтонцамі і баскамі. З гэтага часу выспы лічіліся францускай тэрыторыяй, але на яе прэтэндавалі і брытанцы. Вялікабрытанія захоплівала выспы ў 1713, 1778, 1793 і 1803 гадах. У 1814 годзе выспы былі афіцыйна аб’яўленыя францускай калёніяй. З 1946 да 1975 году выспам быў нададзены статус заморскай тэрыторыі. У 1976 годзе статус быў зьменены на «францускі заморскі дэпартамэнт», а ў 1985 на «тэрытарыяльнае аб’яднаньне».

Эканоміка

рэдагаваць

Большасьць насельніцтва займаецца рыбнай лоўляй ці занятая ў прамысловасьці, якая сканцэнтраваная вакол пераапрацоўкі рыбы. Таксама існуюць прадпрыемствы па вырошчваньні каштоўных гатункаў футравых зьвяроў. У апошнія гады атрымаў разьвіцьцё і турызм.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць