Сэм’юэл Бэкет

(Перанакіравана з «Сэмюэл Бэкет»)

Сэ́м’юэл Бэ́рклі Бэ́кет (па-ангельску: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 190622 сьнежня 1989) — ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду.

Сэм’юэл Бэкет
анг. Samuel Beckett
Samuel Beckett, Pic, 1.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сэм’юэл Бэрклі Бэкет
(Samuel Barclay Beckett)
Псэўданімы Andrew Belis
Нарадзіўся 13 красавіка 1906(1906-04-13)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][10][14][15]
Дублін, Ірляндыя
Памёр 22 сьнежня 1989(1989-12-22)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][13][10][14] (83 гады)
Парыж, Францыя
Пахаваны могілкі Манпарнас
Сужэнец Suzanne Dechevaux-Dumesnil[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, драматург, паэт, эсэіст
Гады творчасьці 19291988
Кірунак мадэрнізм
Жанр драма, мастацкая проза, паэзія, сцэнарый, экспэрымэнтальная літаратура, літаратура абсурду, філязофскі раман
Мова француская мова[2] і ангельская мова[2]
Значныя творы У чаканьні Гадо
Канец гульні
Прэміі Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1969)
Узнагароды
Подпіс Samuel Beckett signature.svg

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Дзяцінства і адукацыяРэдагаваць

Бэкетава сям’я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірляндыю з Францыі пасьля адхіленьня Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[16]. Бэкеты былі вернікамі Ірляндзкага Касьцёла. Сямейны дом, Кулдрынэг у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і цяністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бэкетавым бацькам Ўільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэм’юэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадзкой лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго раньняй прозе і дзеятворах.

Пяцігадовым хлопчыкам, Бэкет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасьля перайшоў у Эрльсфард Хаўс Скул, якая месьцілася ў цэнтры гораду, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілэне, Каўнты Фэрмэнэг — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Ўайлд. Будучы прыроджаным атлетам, Бэкет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазьней ён гуляў за Дублінскі ўнівэрсытэт і згуляў дзьве першалігавыя гульні супраць Нортхэмптоншайр. У выніку Бэкет стаўся адзіным ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі, якому быў прысьвечаны артыкул у Ўіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.

ТворчасьцьРэдагаваць

Пачатак творчасьціРэдагаваць

З 1923 да 1927 году Бэкет вывучаў францускую, італьянскую і ангельскую мовы ў Трыніці каледжы ў Дубліне. Адным зь ягоных настаўнікаў у Трыніты коледж быў вядомы Бэркелаўскі навуковец, доктар А. А. Люс. Бэкет атрымаў тытул Бакаляўра мастацтва, і пасьля кароткай настаўніцкай практыкі ў Кэмпбэл коледж у Бэлфасьце заняў пасаду lecteur d'anglais у Ecole Normale Supérieure ў Парыжы. Працуючы там, Бэкет пазнаёміўся са славутым ірляндзкім пісьменьнікам Джэймзам Джойсам, а таксама з паэтам Томасам Макгрыві, які таксама працаваў у Парыжы і які стаўся блізкім сябрам Бэкета. Гэтае знаёмства ў хуткім часе значна паўплывала на маладога чалавека і Бэкет пачаў розным чынам дапамагаць Джойсу, асабліва ў дасьледаваньнях, якія пазьней выліліся ў кніжку Фыныганс Ўэйк.

У 1929 годзе Бэкет апублікаваў сваю першую працу, крытычнае эсэ пад назвай Дантэ...Бруна. Віка..Джойс. Эсэ бараніла працы і мэтады Джойса, пераважна перад закідамі аб беспадстаўнай незразумеласьці і цьмянасьці. Блізкае сяброўства з Джойсам і ягонай сям’ёй, аднак, ахаладзілася пасьля таго, як Бэкет адкінуў залёты джойсавай дачкі Люцыі. Якраз у гэты час у Джолас Пэрыёдыкал Транзышн было апублікаванае ягонае першае апавяданьне «Дапушчэньне». Праз год Бэкет атрымаў невялічкую літаратурную ўзнагароду за верш «Курваскоп», пасьпешліва напісаны пад уплывам жыцьцяпісу Рэнэ Дэкарта.

У 1930 годзе Бэкет вярнуўся ў Трыніты коледж у якасьці настаўніка, аднак неўзабаве гэтая праца яго вельмі расчаравала.

Бэкетавы п’есы голыя, вельмі мінімалістычныя, і глыбока пэсымістычныя ў сваім стаўленьні да людзкай натуры і чалавечай формы, хоць пэсымізм злагоджаны ў Бэкета чорным гумарам. Ягоныя позьнія творы паглыбляюць тыя тэмы ў яшчэ больш прыхаваным і лёгкім стылі. У 1969 Бэкет стаўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

II Сусьветная вайнаРэдагаваць

Бэкет далучыўся да Францускага Апору пасьля нямецкай акупацыі ў 1940 годзе, працуючы дастаўцам, і некалькі разоў, на працягу двух гадоў, быў ледзь ня схоплены Гэстапам.

У жніўні 1942, ягоная частка здрадзіла і ён пешкі ўцякаў на поўдзень, каб схавацца ў малой вёсцы Русіён, у Ваклюз, мясцовасьць у францускіх Альпах, што пасьля знайшло свой адбітак у дзеятворы «Ў чаканьні Гадо». Тут ён працягваў садзейнічаць супраціву, перахоўваючы зброю ў агародзе за домам. Бегам двух гадоў Бэкет заставаўся ў Русіён, ён дапамагаў у Маквіскім сабатажы нямецкага войска ў Ваклюскіх гарах. Бэкет аднак рэдка ўзгадваў пра свой удзел у гэтай вайне.

За ягоныя заслугі ў змаганьні зь нямецкай акупацыяй, францускі ўрад, прызнаў Бэкету Croix de guerre і Médaille de la Résistance. Але да самай сьмерці, Бэкет будзе сьціпла называць свой удзел у францускім апоры «хлапечым скаўтствам».

СпадчынаРэдагаваць

Сярод ангельскамоўных мадэрністаў, творы Бэкета становяць няспынную атаку на традыцыю рэалізму. Ён, як ніхто іншы, адчыніў новыя магчымасьці драматургіі і фікцыі, якія былі пазбаўленыя канвэнцыйнага сюжэту, еднасьці месца і часу, каб засяродзіцца на вагомых элемэнтах чалавечага стану.

ТворыРэдагаваць

Бэкетава пісьменьніцкая кар’ера можа быць умоўна падзеленая на тры адрэзкі: раньняя творчасьць — аж да заканчэньня II Сусьветнай вайны ў 1945; прамежная творчасьць — ад 1945 да пачатку 1960-х, падчас якога ён напісаў свае самыя вядомыя творы; позьняя творчасьць, ад пачатку 1960-х да сьмерці ў 1989, пэрыяд у якім ягоныя працы станавіліся ўсё карацейшымі, а ягоны стыль усё больш мінімалістычным.

Беларускія перакладыРэдагаваць

  • Ня-я / Пераклад Л. Баршчэўскага // Пры зачыненых дзьвярах: Драматычныя творы. Менск, 1995.
  • У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. Менск, 2005.
  • Канец гульні / Пераклад Зьм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. Менск, 2005 ("Бібліятэка францускай драматургіі", т.2).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б в г data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б SNAC — 2010.
  4. ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
  5. ^ а б Itaú Cultural Энцыкляпэдыя Ітау КультуралSão Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7
  6. ^ а б Nationalencyklopedin — 1999.
  7. ^ а б Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
  8. ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  9. ^ а б Discogs — 2000.
  10. ^ а б в г NooSFere — 1999.
  11. ^ а б filmportal.de — 2005.
  12. ^ Берлінская акадэмія мастацтваў — 1993.
  13. ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
  14. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  15. ^ Store norske leksikon — 1978.
  16. ^ Кронін, 3–4

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сэм’юэл Бэкетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў