Канчатак
зьменная марфэма слова
Канча́так (фле́ксія) — службовая марфэма, якая разьмяшчаецца пасьля кораня або суфікса, пры дапамозе якой утвараюцца ня новыя словы, а граматычныя, сынтаксычныя формы аднаго і таго ж слова.
Асаблівасьці канчаткаў
рэдагаваць- Выступаюць толькі як формаўтваральныя сродкі.
- Ужываюцца, як правіла, на канцы слова і замыкаюць марфэмны рад (выключэньне: словы з постфіксам).
- Не ўваходзяць у аснову слова, не дапаўняюць яго лексычнае значэньне, выражаюць толькі граматычнае значэньне.
- Канчаткі — марфэмы парадыгматычныя. Парадыгму канчаткаў ня маюць нязьменныя словы (інфінітывы, дзеепрыслоўі, прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы, нескланяльныя назоўнікі і прыметнікі).
Віды канчаткаў
рэдагавацьПаводле фанэмнага складу
рэдагаваць- Аднафанэмныя (складаюцца з адной фанэмы).
- Двухфанэмныя (складаюцца зь дзьвюх фанэмаў).
- Трохфанэмныя (складаюцца з трох фанэмаў).
Паводле разьмяшчэньня
рэдагаваць- Зьнешнія канчаткі (канцавыя марфэмы) .
- Унутраныя канчаткі (знаходзяцца паміж 2 асновамі або 2 каранямі). Унутр флексію маюць складаныя словы, у якіх абедзьве часткі скланяюцца.
Паводле выражанасьці
рэдагаваць- Матэрыяльна выражаныя.
- Нулявыя.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.