Сэбастыян Курц
Сэбастыян Курц (па-нямецку: Sebastian Kurz; нар. 27 жніўня 1986, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністар замежных спраў і інтэграцыі Аўстрыі з 16 сьнежня 2013 па 2017 год. Самы малады міністар замежных спраў у сьвеце. Фэдэральны канцлер Аўстрыі з 2017 па 2019 год, паўторна з 2020 да 9 кастрычніка 2021 году.
Сэбастыян Курц | |
па-нямецку: Sebastian Kurz[1] | |
16 сьнежня 2013 — 18 сьнежня 2017 | |
Папярэднік | Michael Spindelegger[d] |
Наступнік | Карын Кнайсль[d] |
2010 — 2011 | |
21 красавіка 2011 — 16 сьнежня 2013 | |
14 траўня 2017 — 3 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Reinhold Mitterlehner[d] |
Наступнік | Карл Нэгамэр[d] |
18 сьнежня 2017 — 28 траўня 2019 | |
Папярэднік | Крысціян Керн[d] |
Наступнік | Hartwig Löger[d] |
9 лістапада 2017 — 22 студзеня 2018 | |
29 кастрычніка 2013 — 16 сьнежня 2013 | |
23 кастрычніка 2019 — 7 студзеня 2020 | |
Наступнік | Irene Neumann-Hartberger[d] |
7 студзеня 2020 — 11 кастрычніка 2021 | |
Папярэднік | Брыгітэ Бірляйн[d] |
Наступнік | Аляксандр Шаленберг[d] |
14 кастрычніка 2021 — 8 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Irene Neumann-Hartberger[d] |
Наступнік | Irene Neumann-Hartberger[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 жніўня 1986[2][3][1][…] (38 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене ў сям’і інжынэра і настаўніцы. Адразу пасьля школы пайшоў адслужыць тэрміновую службу ў войску. Пасьля службы паступіў на юрфак Венскага ўнівэрсытэту.
У Аўстрыйскую народную партыю Курц уступіў у 17 гадоў. А ў 23 гады, студэнтам, стаў лідэрам моладзевага крыла АНП. У красавіку 2011 стаў дзяржаўным сакратаром па справах інтэграцыі, а праз два гады, у 26 гадоў, узначаліў аўстрыйскае Міністэрства замежных спраў. Адметна, што на момант прызначэньня міністрам Курц яшчэ зьяўляўся студэнтам і не меў скончанай вышэйшай адукацыі. Ён быў вымушаны пакінуць унівэрсытэт на 13-м сэместры, не давучыўшыся да дыплёму.
15 кастрычніка 2017 году ў Аўстрыі прайшлі парлямэнцкія выбары. Першае месца заняла кансэрватыўная Аўстрыйская народная партыя. Яе лідэр, 31-гадовы Сэбастыян Курц стаў Фэдэральным канцлерам Аўстрыі.
Новы канцлер Аўстрыі ў сьнежні заявіў, што Эўразьвяз павінен перагледзець сваю палітыку ў пытаньні разьмеркаваньня мігрантаў. «Мігранты на сваім шляху ў Эўропу не хочуць у Баўгарыю ці Вугоршчыну — з большага яны жадаюць трапіць у Нямеччыну, Аўстрыю ці Швэцыю», — адзначыў Курц. Ён лічыць, што паколькі мяжа паміж эканамічнымі мігрантамі і ўцекачамі размытая, то лепш дапамагаць ім у іх уласных краінаў, а калі не атрымліваецца гэта — то ў іх краінах-суседках.
У студзені 2018 году Фэдэральным канцлер Аўстрыі Курц выступіў за паэтапную адмену санкцый, уведзеных у дачыненьні да Расеі.
На выбарах у Эўрапарлямэнт 26 траўня 2019 году Аўстрыйская народная партыя перамагла з 35,4% галасоў.
27 траўня 2019 году парлямэнт Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Сэбастыяну Курцу на тле ўрадавага крызысу. Пастановай парлямэнту Курца і сальцоў яго ўраду адхілілі[4][5]. Урадавы крызыс разгарэўся ў Аўстрыі пасьля таго, як нямецкія журналісты апублікавалі відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідэр ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю) Хайнц-Крыстыян Штрахэ перад выбарамі ў парлямэнт 2017 году вядуць перамовы зь нібыта пляменьніцай расейскага алігарху на Ібіцы; меркавалася, што пляменьніца павінна была дапамагчы віцэ-канцлеру перамагчы на выбарах, за што ён паабяцаў перадаць ёй частку дзяржзамоваў у галіне будаўніцтва[6].
Аднак АНП перамагла на датэрміновых выбарах, набраўшы 38,4% галасоў. Курц змог дамовіцца аб урадавай кааліцыі з «Зялёнымі». 7 студзеня 2020 году Сэбастыян Курц ізноў узначаліў Аўстрыю, заняўшы пасаду канцлера краіны[7].
9 кастрычніка 2021 году Курц абвясьціў аб сваёй адстаўцы. Яго сыходу з пасады патрабавалі апазыцыйныя партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА), лібэральная «Новая Аўстрыя» і правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС). Пракуратура Аўстрыі, раней заявіла, што вядзе расьсьледаваньне адносна Курца і яшчэ дзевяці чалавек, якія падазраюцца ў хабарніцтве і карупцыі. Сьледчыя ўстанавілі, што з 2016-га па 2018 год міністэрства фінансаў краіны выкарыстала бюджэтныя сродкі для фінансаваньня рэклямных абвестак у адной з аўстрыйскіх газэт — у абмен на публікацыю апытаньняў, выгадных для партыі Курца[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Wer ist Wer
- ^ а б в г д е Sebastian Kurz (аўстр.) — Österreichisches Parlament, 2014.
- ^ а б Sebastian Kurz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ orf.at
- ^ Канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца адправілі ў адстаўку пасля скандалу з «пляменніцай расійскага алігарха»
- ^ Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сышоў у адстаўку
- ^ Курц — зноў самы малады кіраўнік урада ў свеце. Яму ўсяго 33
- ^ Канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц сыходзіць у адстаўку пасьля абвінавачваньня ў карупцыі, Радыё Свабода, 9-10-2021