Сэбастыян Бёніш
Сэбастыян Бёніш (па-нямецку: Sebastian Boenisch, па-польску: Sebastian Boenisch; нарадзіўся 1 лютага 1987 году, Глівіцы, Польшча) — былы польскі футбаліст. У 2010—2013 гадох выступаў за нацыянальную зборную Польшчы. Па большой частцы гуляе на левым флянзе абароны.
Сэбастыян Бёніш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 лютага 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2012 2012—2016 2016—2017 2019—2020 2020 |
Шальке-04 Вэрдэр Баер Мюнхэн-1860 Флярыдсдорфэр Вінэр-Нойштат |
9 (0) 55 (1) 60 (3) 14 (0) 8 (1) 2 (0) |
Зборныя | ||
2010—2013 | Польшча | 14 (0) |
Біяграфія
рэдагавацьПрафэсійны дэбют Сэбастыяна адбыўся ў камандзе «Шальке-04» 11 лютага 2006 году, калі ён выйшаў на замену на 84 хвіліне ў пераможнай гульні зь лікам 7:4 супраць левэркузэнскага «Баеру». Акрамя гэтага матчу ў тым сэзоне Бёніш згуляў толькі ў у пераможным матчы зь лікам 2:1 Кубка УЭФА супраць «Эспанёлу».
У 2007 годзе Бёніш перайшоў у склад брэмэнскага «Вэрдэру».
Нацыянальная зборная
рэдагавацьГуляў за моладзевую зборную Нямеччыны. У жніўні 2010 году прыняў рашэньне выступаць за зборную Польшчы й трапіў у заяўку на матч супраць зборнай Украіны[2].
Дасягненьні
рэдагаваць«Вэрдэр»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2009
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Вэрдэру»(недаступная спасылка)
- Профіль на fussballdaten.de