Сьцяпан Крашаніньнікаў

расейскі батанік, этнограф, географ, падарожнік

Сьцяпа́н Крашані́ньнікаў (па-расейску: Степан Крашенинников; 11 лістапада [ст. ст. 31 кастрычніка] 1711, Масква, Маскоўская дзяржава8 сакавіка [ст. ст. 25 лютага] 1755, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі батанік, этнограф, географ, падарожнік, дасьледчык Сыбіры і Камчаткі, аўтар знакамітай кнігі «Апісаньне зямлі Камчаткі» (1756).

Сьцяпан Крашаніньнікаў
Дата нараджэньня 18 (29) кастрычніка 1711, 11 лістапада 1711(1711-11-11)[1] або 31 кастрычніка (11 лістапада) 1711[2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 (23) лютага 1755[4] (43 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак батанік, падарожнік-дасьледнік, антраполяг, натураліст, географ
Навуковая сфэра геаграфія і батаніка
Месца працы
  • Пецярбурская акадэмія навук[d]
Сябра ў Расейская акадэмія навук

Ад’юнкт натуральнай гісторыі і батанікі Пецярбурскай акадэміі навук (1745). Першы расейскі прафэсар натуральнай гісторыі і батанікі Акадэміі навук (1750). Рэктар Унівэрсытэту акадэміі навук і інспэктар Акадэмічнай гімназіі (1750).

Паходзіў зь беднай сям’і жаўнера з Масквы. У 1733 годзе выправіўся ў Сыбір і Камчатку, дзе правёў каля дзесяці год, робячы справаздачы пра падарожжы, якія ўтрымлівалі зьвесткі па батаніцы, этнаграфіі, заалёгіі, гісторыі, геаграфіі Сыбіры, слоўнікі тунгускай і бурацкай моваў. Падчас экспэдыцыі наведаў Табольск, Кузьнецк, Томск, Іркуцк і Якуцк. У Ахоцк і на Камчатку Крашаніньнікаў адправіўся асобна ад сваёй групы толькі ў суправаджэньні перакладчыка. На паўвостраве дасьледчык правёў чатыры гады, працуючы самостойна. Пасьля вяртаньня працаваў у Пецярбургу і зладзіў экспэдыцыю па Пецярбурскай губэрні, дзе дасьледваў флёру Інгрерманляндыі.

  1. ^ КРАШЕНИННИКОВ Степан Петрович // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 2: К—П (рас.) / под ред. А. М. ПанченкоСПб: Наука, 1999. — С. 143—145. — 2000 экз. — ISBN 5-02-028095-X
  2. ^ Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  3. ^ а б Крашенинников Степан Петрович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  4. ^ Чечулин Н. Д. Крашенинников, Степан Петрович (рас.) // Русский биографический словарьСПб: 1903. — Т. 9. — С. 420—422.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць