Кропка вяртаньня — другі альбом берасьцейскага гурта «Сьцяна». Выдадзены ў 2010 годзе лэйблам «БМАgroup» на кампакт-дыску. Альбом складаецца зь песень, створаных напрацягу папярэдніх сямі гадоў[1]. Песьня «2 000 000» у 2009 годзе ўвайшла ў складанку «Наша альтэрнатыва». Папярэдні альбом гурту выйшаў у 2002 годзе. Прэзэнтацыя альбому прайшла 20 сакавіка 2010 году ў клюбе «Zio Pepe» ў межах фэсту музыкаў Берасьця «Гукі вясны». Альбом «Кропка вяртаньня» атрымаў пераважна станоўчыя водгукі музычных крытыкаў. Так, беларускі музычны журналіст Сяргей Будкін адзначыў унікальнасьць гучаньня з моцнымі барабанамі і бас-гітарай. Зьміцер Бескаравайны вызначае стыль гучаньня альбому як альтэрнатыўны гард-рок, але лічыць, што рэдкі для такога стылю саксафон не заўсёды пасуе[2].

Кропка вяртаньня
Альбом «Сьцяны»
Жанр альтэрнатыўны рок
Працягласьць 43:33
Выдавец «БМАgroup»
Храналёгія «Сьцяны»
Рыфмы лёсаў
(2002)
Кропка вяртаньня
(2010)
Мы застанемся
(2013)

аўтарам усёй музыкі зьяўляецца Ściana.

Кропка вяртаньня
Назва Працягласьць
1. «Кім я быў»   4:30
2. «Кропка»   4:57
3. «2 000 000»   4:49
4. «Сьлёзы пад дажджом»   3:43
5. «Мяне не існуе»   4:51
6. «Сірэны Тытану»   3:07
7. «Пра каханьне»   3:14
8. «Ніколі болей»   5:05
9. «Адам»   4:00
10. «Працяг будзе!»   5:04
43:33

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Павал Прохараў — гітара, вакал
  • Андрэй Клімус — бас-гітара, аўтар тэкстаў
  • Яўген Лук’янчык — саксафон
  • Аляксей Кузьняцоў — барабаны, пэркусія (2)
  • Дар’я Трубіна — вакал (8)

Зьвядзеньне і мастэрынг — Trikil (D_tails)

  1. ^ Колесников В. (30 лістапада 2011) Sciana. Столичный Информационный портал.
  2. ^ Sciana «Кропка вяртаньня» (+аўдыё) (рас.). Experty.by.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць