Last.fm
Last.fm — інтэрнэт-праект музычнай тэматыкі, асноўным сэрвісам якога зьяўляецца збор інфармацыі аб музыцы, якую слухае карыстач, і яе каталягізацыя ў індывідуальных і агульных чартах.
Last.fm | |
Тып | музыка, статыстыка, супольнасьць |
---|---|
Даступныя мовы | шматмоўны (12) |
Уладальнік | CBS Interactive |
Пачатак працы | 20 сакавіка 2002 |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | вольная + падпіска за $3 у месяц (для радыё)[1] |
Актуальны стан | актыўны |
Рэйтынг Alexa | 1438[2] |
Ліцэнзія | GNU General Public License[d] |
last.fm |
Гісторыя Last.fm
рэдагавацьЧатыры мэляманы з Аўстрыі і Нямеччыны — Фэлікс Мілер (Felix Miller), Мартын Стыксэль (Martin Stiksel), Міхаэль Брайдэнбрукер (Michael Breidenbruecker) і Томас Віляміцэр (Thomas Willomitzer) — у 2002 годзе заснавалі інтэрнэт-радыё і сацыяльны сайт Last.fm.
Да пачатку 2003 году праекты Audioscrobbler і Last.fm аб’ядналіся і пачалі працаваць разам.
30 траўня 2007 году амэрыканская кампанія CBS Interactive набыла Last.fm за $280 млн. Гэтае пагадненьне стала найбуйнейшым у гісторыі набыцьцём брытанскага Web 2.0 сэрвісу. Новыя ўладальнікі плянуюць захаваць пераемнасьць каманды і пакінуць ранейшы мэнэджмэнт, узмацніўшы яго новымі кадрамі, пераважна ў вобласьці фінансавага аналізу і плянаваньня.
Пасьля продажу сайту ягоная палітыка зьмянілася ў бок манэтызацыі, прычым адбылося гэта ня шляхам увядзеньня больш прывабных прапановаў для платных падпісак на сэрвіс, а скарачэньнем бясплатнага функцыяналу.[3] З 22 красавіка 2009 году набылі моц зьмены ў функцыянаваньні сайту, якія патрабуюць падпіску ў памеры $3 у месяц з карыстальнікаў, якія хочуць слухаць радыё (бясплатна можна праслухаць 30 песень), за выключэньнем карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў ЗША, Нямеччыне або Вялікабрытаніі.
Сёньня лік карыстачоў Last.fm дасягае 20 мільёнаў чалавек з больш чым 240 краінаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Subscription - Last.fm (анг.)
- ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.
- ^ Владимир Яшников Радио в Last.fm станет платным (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Галоўная старонка (анг.)
Last.fm — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў