Сьвіслач (Менская вобласьць)

мястэчка ў Беларусі

Сьві́слач[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе ракі Сьвіслачы, на поўнач ад возера Мацярынскага. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3884 чал.[1] Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Менску, на шашы Р69.

Сьвіслач
трансьліт. Śvіslač
Дата заснаваньня: 1963
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Сьвіслацкі
Вышыня: 175 м н. у. м.
Насельніцтва: 3884 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222823
СААТА: 6244859905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′32″ пн. ш. 27°55′7″ у. д. / 53.64222° пн. ш. 27.91861° у. д. / 53.64222; 27.91861Каардынаты: 53°38′32″ пн. ш. 27°55′7″ у. д. / 53.64222° пн. ш. 27.91861° у. д. / 53.64222; 27.91861
Сьвіслач на мапе Беларусі ±
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Сьвіслач узьнікла ў 1960-я гады як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод горнага воску». Паселішча збудавалі фактычна на голым месцы, сярод лесу. Жыхарамі мястэчка былі маладыя хімікі і будаўнікі з СССР.

У пачатку 1980-х гадоў тут пачалося будаваньне атамнай ЦЭЦ, у часе якой мястэчка значна пашырылася, узьнік пасёлак Дружны. Па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986 год) ад будаваньня АЦЭЦ адмовіліся, а на яе фундамэнце ўзьвялі Менскую ЦЭЦ-5. Запуск першага энэргаблёку цэнтралі з намінальнай магутнасьцю 330 мэгават адбыўся 4 жніўня 1999 году[3].

У 2007—2009 гадох жыхары Сьвіслачы праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 4,3 тыс. чал.; 1999 год — 4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 4,3 тыс. чал.[4]; 2009 год — 3,9 тыс. чал.; 2016 год — 3921 чал.[5]; 2017 год — 3886 чал.[6]; 2018 год — 3884 чал.[1]
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 369
  3. ^ Пасёлкі «з чыстага аркушу» альбо гісторыя Свіслачы і Дружнага. Свіслач: Рэгіянальны парталПраверана 20 сьнежня 2011 г.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003.
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць