Сыктыўдзінскі раён
Сыктыўдзінскі раён (рас. Сыктывдинский район, комі-зыр. Сыктывдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Сыктыўдзінскі раён | |
рас. Сыктывдинский район, комі-зыр. Сыктывдін район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | сяло Выльгорт |
Улучае | 13 сельскіх паселішчаў[1] |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Глава адміністрацыі | Алег Лажанеў |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 24 746 чал. |
Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 7405 км² |
Месцазнаходжаньне Сыктыўдзінскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82130 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаґрафія
рэдагавацьРаён разьмешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародзкім рэспублікі Комі, а таксама зь Ленскім раёнам Архангельскае вобласьці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёну складае 7405 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў).
Дэмаґрафія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёну ў асноўным складаюць комі-зыране і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад раёну ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|
Выльгорцкае с/п | с. Выльгорт |
Зелянецкае с/п | с. Зелянец |
Лэзымскае с/п | с. Лэзым |
Мандацкае с/п | п. Мандач |
Нюўчымскае с/п | п. Нюўчым |
Озельскае с/п | с. Озел |
Пажгінскае с/п | с. Пажга |
Палевіцкае с/п | с. Палевіцы |
Слудзкае с/п | с. Слудка |
Часаўскае с/п | с. Часава |
Шошкінскае с/п | с. Шошка |
Ыбскае с/п | с. Ыб |
Яснэгскае с/п | п. Яснэг |
Транспарт
рэдагавацьПраз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расейская аўтатраса фэдэральнага значэньня — Р-176 «Вятка», якая зьвязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьСыктыўдзінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў