Кайгародзкі раён
Кайгародзкі раён (па-расейску: Койгородский район, комі-зыр. Койгорт район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Кайгародзкі раён | |
рас. Койгородский район, комі-зыр. Койгорт район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Кайгарадок |
Улучае | 10 сельскіх паселішчаў[1] |
Дата ўтварэньня | 1949 |
Кіраўнік адміністрацыі | Юры Перападзенка |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 9011 чал. |
Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 10 416 км² |
Месцазнаходжаньне Кайгародзкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82132 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаґрафія
рэдагавацьРаён разьмешчаны на поўдні рэспублікі. Мяжуе з Прылускім, Сысальскім, Сыктыўдзінскім і Корткераскім раёнамі рэспублікі Комі, а таксама з Нагорскім раёнам Кіраўскае вобласьці. Плошча раёну складае 10 416 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Сысала і Кобра.
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 7 чэрвеня 1949 году ў складзе тагачаснае Комі АССР.
Дэмаґрафія
рэдагавацьНасельніцтва раёну складае 9011 чалавек, большасьць зь якога складаюць комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
рэдагавацьУ склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністрацыйны цэнтар |
---|---|
Грывенскае с/п | с. Грыва |
Кажымскае с/п | п. Кажым |
Кайгарадоцкае с/п | с. Кайгарадок |
Койдзінскае с/п | п. Койдзін |
Комскае с/п | п. Ком |
Кузьельскае с/п | п. Кузьель |
Ніжнетуруньюскае с/п | п. Ніжні Турунью |
Нючпаскае с/п | п. Нючпас |
Подзьскае с/п | п. Подзь |
Ужгінскае с/п | с. Ужга |
Транспарт
рэдагавацьПраз раён праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Кайгарадок зь Нючпасам, Кажымам, а таксама з паселішчамі Кіраўскае вобласьці і навакольных раёнаў рэспублікі Комі. Праз раён таксама праходзяць лініі чыгункі Яр (Удмуртыя) — Крутаборка (Комі, Корткераскі раён).
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКайгародзкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў