Супрасьля (рака)

рака ў Польшчы

Супрасьля (раней вядомая як Спрасьля; польск. Supraśl) — рака ў Польшчы, прыток Нарава. Цячэ праз Падляскае ваяводзтва. Даўжыня 93,8 км, плошча басэйну 1,8 тысячы км².

Рака
Супрасьля
Супрасьля каля вёскі Студзянкі
Супрасьля каля вёскі Студзянкі
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Тапалянаў
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Польшча
Вобласьці Падляскае ваяводзтва
Даўжыня 93,8 км
Сярэднегадавы сьцёк 9,86 м³/с
Плошча басэйну 1844,4 км²
Асноўныя прытокі
Левыя Плоская, Пільніца, Белая
Правыя Слоя, Сокальда, Чорная, Дзернякоўка, Грыбоўка

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачатак бярэ ў багнах на поўнач ад вёскі Тапалянаў. У вышнявіне спачатку цячэ на ўсход, за местам Міхалова паварочвае на поўнач, дзе цячэ праз Кнышынскую Пушчу і Гарадок. Пачынаючы ад вёскі Пілатаўшчыны паварочвае да паўночнага захаду і праз 30 км перасякае мяжу паміж Сакольскім паветам і Беластоцкім. Далей рака працякае празь месты Супрасьль і Васількаў (дакранаючыся навакольляў Беластоку). Каля 2 км ніжэй за Гарадок, рака стварае каньён праз зону марэнных краявых утварэньняў. Каля 3 км вышэй плыньню ракі ад вёскі Фасты знаходзіцца гаць для абвадненьня лугоў. Упадае ў Нараў каля вёсцы Златарыя.

 
Даліна Супрасьлі

У Супрасьлі ловяцца стронга і харыюс. Рака — крыніца пітнога водазабесьпячэньня аглямэрацыі Беластоку.