Белая (прыток Супрасьлі)

рака на Беласточчыне (Польшча), левая прытока Супрасьлі

Белаярака на Беласточчыне, левая прытока Супрасьлі. Напрамак плыні - паўночна-заходні. Сярэдні спад русла ракі складае 2.1%.

Рака
Белая

Белая
(Белая)
Рака Белая
Рака Белая
Агульныя зьвесткі
Выток край Пратасаў
Вышыня вытоку каля 168 м. н. у. мора
Вусьце Супрасьля
Краіны басэйну Польшча
Вобласьці Беластоцкае ваяводзтва
Даўжыня 32,7 км
Плошча басэйну 133,37 км²
Гарады на рацэ Беласток

Геаграфія

рэдагаваць

Рака бярэ пачатак край Пратасаў на вышыні каля 168 мэтраў над узроўнем мора, упадае ў Супрасьлю на вышыні 115 м над узроўнем мора каля Фастаў. У яе басэйне разьмешчана Беластоцкая аглямэрацыя, а сама рака працякае міма Беластока і прымае большую частку дажджавой вады з горада і ачышчаных прамысловых і бытавых сьцёкавых вод.

Забруджваньне

рэдагаваць

Рака мае раўнамерна разьвітую гідраграфічную сетку. Згодна з дасьледаваньнем Белай, праведзеным Ваяводзкай інспэкцыяй аховы навакольнага асяродзьдзя ў 2003 годзе, уся рака адносіцца да III кляса з пункту гледжаньня фізычнага і хімічнага забруджваньня і мае неклясыфікаванае бактэрыялягічнае забруджваньне.

 
Белая ў Беластоку