Северадзьвінск
Северадзьвінск ці Паўночнадзьвінск[1][2] (па-расейску: Северодвинск) — горад (з 1938 году) на рацэ Дзьвіне ў Расеі, у складзе Архангельскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 197,4 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1936 годзе.
Северадзьвінск | |||||
рас. Северодвинск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1936 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Архангельская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Mikhail Gmyrin[d] | ||||
Плошча: | 120,51 км² | ||||
Вышыня: | 7 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 183 996 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1526,81 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 8184 | ||||
Паштовы індэкс: | 164500–164502, 164504, 164505, 164507, 164509, 164510, 164512, 164514, 164515, 164520–164529 | ||||
Нумарны знак: | 29 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 64°34′0″ пн. ш. 39°51′0″ у. д. / 64.56667° пн. ш. 39.85° у. д.Каардынаты: 64°34′0″ пн. ш. 39°51′0″ у. д. / 64.56667° пн. ш. 39.85° у. д. | ||||
Северадзьвінск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://severodvinsk.info/ |
Горад разьмешчаны на беразе Белага мора, за 35 км на захад ад Архангельску.
Северадзьвінск — адзін з найбуйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасьці, вайсковага суднабудаваньня Расеі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасьці і рамонце падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтар суднарамонту „Зорачка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва сьвідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флёту. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».
Апроч гэтага, прамысловасьць прадстаўлена заводам дарожных машынаў «Сеўдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Другі за апошні месяц грамадзянін Беларусі асуджаны за крымінальнае злачынства ў Паўночнадзвінску(недаступная спасылка) / БелаПАН, 16.11.2003
- ^ Ёсць, і гэта не падман, цір пад назвай «Хуліган»(недаступная спасылка) / Нарачанская зара, 01.08.2011