Стэйн Схаарс
Стэфанус Яганэс «Стэйн» Схаарс (па-нідэрляндзку: Stefanus Johannes «Stijn» Schaars; нарадзіўся 11 студзеня 1984 году, Гент, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы за нацыянальную зборную Нідэрляндаў.
Стэйн Схаарс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 студзеня 1984[1] (40 гадоў)
| |
Рост | 177 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2005 2005—2011 2011—2013 2013—2016 2016—2019 |
Вітэс АЗ Спортынг ПСВ Эйндговэн Гээрэнвээн |
44 (4) 131 (7) 37 (3) 41 (0) 60 (4) |
Зборныя | ||
2006—2016 | Нідэрлянды | 24 (0) |
Клюбная кар’ера
рэдагаваць«Вітэс»
рэдагавацьУ 6-гадовым узросьце Стэйн пачаў займацца футболам у камандзе з Генту «Дэ Батавэн», у якой гуляў ягоны бацька. Пазьней Схаарс пераехаў у Арнэм, у моладзевы склад клюбу «Вітэс». У юнацтве ў будучыні футбаліста былі праблемы з ростам, з-за якіх ён хацеў скончыў кар’еру, але трэнэр каманды пераканаў Стэна працягваць выступы.
У 2002 годзе нідэрляндзкі гулец дэбютаваў у асноўным складзе «Вітэсу». Першым матчам Схаарса стала гульня на Кубак Нідэрляндаў супраць «Фэеноорду», у якой клюб з Арнэму атрымаў перамогу зь лікам 3:1. Стэйн на 84-й хвіліне замяніў сэрба Аляксандра Ранкавіча. Праз чатыры дні Схаарс згуляў першую гульню ў чэмпіянаце, зноўку замяніўшы Ранкавіча ў матчы супраць «Утрэхту». У сэзоне 2002—2003 гадоў Стэйн зьявіўся на поле толькі двойчы, ня здолеўшы на роўных канкураваць у паўабароне са сваімі партнэрамі. У наступным двух сэзонах Схаарс здолеў заняць больш трывалае становішча ў камандзе.
«АЗ»
рэдагавацьУ сэзоне 2005—2006 гадоў Стэйн за 1,35 млн эўра перабраўся ў клюб «АЗ Алькмаар». У першых двух сэзонах Схаарс стабільна гуляў у аснове, выпадаючы зь яе толькі з-за траўмаў, і выступаў у Кубку УЭФА, аднак чэмпіянат 2007—2008 гадоў паўабаронца прапусьціў цалкам, калі атрымаў вельмі цяжкую траўму шчыкалаткі. Да сэзону 2009—2010 гадоў футбаліст аднавіўся й стаў адным з удзельнікаў трыюмфальнага сэзону «АЗ», калі клюб зрабіў «залаты дубль».
За час працы ў «АЗ», нідэрляндзкія СМІ часьцяком параўноўвалі яго з ангельскім паўабаронцам Стывэнам Джэрардам з-за ягонага моцнай прысутнасьці ў цэнтры поля, ягонага бачаньня й ягоных тэхнічных магчымасьцяў[2].
«Спортынг»
рэдагаваць16 чэрвеня 2011 году Стэйн стаў гульцом партугальскага клюбу «Спортынг», за якога лісабонцы аддалі 850 тысячаў эўра[3].
ПСВ
рэдагаваць13 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Схаарс вяртаецца ў Эрэдывізію, пераехаўшы ў ПСВ. Як паведамляецца, нідэрляндзкі клюб заплаціў 1,6 млн эўра за Схаарса й ягонага таварышча па камандзе Сант’яга Арыяса[4].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьСхаарс быў капітанам моладзевай зборнай Нідэрляндаў, якая атрымала перамогу ў 2006 годзе на чэмпіянаце Эўропы. 16 жніўня 2006 году Схаарс дэбютаваў за асноўную зборную, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Ірляндыі.
Дасягненьні
рэдагавацьАЗ Алькмаар:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2009
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2009
ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2015
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Stijn Schaars // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Stijn Schaars comparado a Gerrard». Record.
- ^ «Stijn Schaars é o novo reforço». A Bola (abola.pt).
- ^ «PSV betaalt Sporting 1,6 miljoen voor Schaars en Arias». Voetbalprimeur
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтэйн Схаарс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце ForaDeJogo
- Профіль(недаступная спасылка) на сайце ZeroZero
- Статыстыка на сайце National Football Teams