Стрыжаняты
Стрыжаня́ты[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Стрыжаняты лац. Stryžaniaty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 82 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229813126 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′38″ пн. ш. 25°44′2″ у. д. / 53.92722° пн. ш. 25.73389° у. д.Каардынаты: 53°55′38″ пн. ш. 25°44′2″ у. д. / 53.92722° пн. ш. 25.73389° у. д. |
± Стрыжаняты |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. у Лукашынскім войтаўстве, 51 дым, 21 валока зямлі, у складзе маёнтку Іўе, які належаў Кішкам. У 1634 г. 41 дым, больш за 16 валок зямлі.
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 82 рэвіскія душы. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. Уваходзіла ў Лукашынскае сельскае таварыства. У 1897 г. 42 двары, 288 жыхароў. У 1909 г. 53 двары, 323 жыхары, 346 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 57 двароў, 272 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска (60 двароў, 295 жыхароў) у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас імя А.Я.Вышынскага, з 1953 г. у калгасе «Шлях Леніна». 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1959 г. у Івейскім сельсаветах. У 1970 г. 226 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу «Іўе». У 1999 г. 51 двор, 116 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 82 чалавека[2]
- 1999 год — 116 чалавек, 51 двар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
Сустракаецца таксама варыянт Стрыжаня́та - ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.